haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

06.05.2018 07:27

829 просмотров

2 комментария

Лукашэнка вывучыў новы выраз: «У чорным целе»

Аляксандр Лукашэнка двойчы за два тыдні прамаўляе фразу, якую раней не казаў: «Мы не можам у чорным целе трымаць народ», — гэта чыноўнікам сёння на нарадзе па эканоміцы. «У нас чыноўнікаў менш, чым у іншых краінах, пры гэтым трымаем іх у чорным целе», — гэта ў Пасланні парламенту і народу 24 красавіка.

Ілюстрацыя: самае вядомае чорнае цела ў свеце.

Што азначае гэты фразеалагізм? Першапачаткова конегадоўчы тэрмін «трымаць у чорным целе» абазначаў «карміць умерана, не даваць тлусцець, каб мяса было пазбаўленае тлушчавых праслоек, было цёмным». Пасля фраза стала азначаць фізічныя нягоды: «трымаць у чорным целе» азначае не даваць есці ўволю, апранаць у лахманы.

Чыноўнікі ў сакавіку зараблялі ў сярэднім 1261 рубель 70 капеек, сярэдні заробак у краіне — 926 рублёў 80 капеек. Хто тут у чорным, а хто ў белым — вырашайце самі.

Як новы выраз патрапіў у актыўны слоўнікавы запас Аляксандра Лукашэнкі?

Можна было б выказаць здагадку, што кіраўнік дзяржавы выпадкова падгледзеў яго ў апавяданні Тургенева «Му-му», якое чытаў для урока рускай літаратуры яго малодшы сын Мікалай. Але «Му-му» праходзяць у пятым класе, а Мікалай Лукашэнка ўжо заканчвае сёмы клас, так што, гэтую версію мы адкідваем.

Напярэдадні красавіцкага паслання Еўрарадыё пісала пра тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі змяніўся спічрайтар. Магчыма, ён і падкінуў кіраўніку дзяржавы новы выраз. Як і многія іншыя цытаты з прамоваў Лукашэнкі, гэтая запазычаная з расійскага інфармацыйнага поля.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #2106 06.05.2018 11:28 @ [ нет имени ]

    И какой тут смысл фото негра-педика размещать? Нет более приличных афроамериканцев?

    1. #2108 06.05.2018 17:34 @ [ нет имени ]

      Задайте такой вопрос БЕЛАПАНу...