haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

08.05.2018 08:02

549 просмотров

0 комментариев

Ён ім ня цар, або Мірапамазаньне Ўладзімера Пуціна

Чаму працэдура інаўгурацыі кіраўнікоў дзяржаў адбываецца так урачыста, пампэзна, пышна? Традыцыі велічнага ўступленьня на вышэйшую пасаду сягаюць далёкай мінуўшчыны. Усе ўладары (цары, каралі, князі, султаны, імпэратары) пры ўзыходжаньні на трон праходзілі вельмі пышны цырыманіял. Кіравалі рытуалам спэцыяльна прызначаныя людзі зь вялікімі чынамі і паўнамоцтвамі.

І справа тут ня толькі ў схільнасьці манаршых асобаў да раскошы. Урачыстасьць цырыманіялу — дадатковы сродак легітымацыі, спосаб пацьвердзіць сакральнасьць іхнай улады. Гэта спосаб псыхалягічнага ўзьдзеяньня на падданых.

На дзьвярах палаца Тамэрлана быў надпіс: «Калі вы сумняваецеся ў нашай магутнасьці, паглядзіце на нашы грандыёзныя збудаваньні». Дык вось пампэзны рытуал інаўгурацыі быў пакліканы стаць яшчэ адным аргумэнтам у пацьвярджэньне ўсёўладнасьці валадара. І часта, чым менш было ў прэтэндэнта правоў на манаршы пасад, тым больш урачыста была абстаўлена цырымонія прыняцьця кароны. Гэта каб адно кампэнсавала другое.

Расейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што самая пышная каранацыя і раскошны банкет былі тады, калі ўзводзілі на пасад Ілжэдзьмітрыя І у 1606 годзе. Аляксандар Лукашэнка дадае да працэдуры інаўгурацыі рытуал прысягі на вернасьць прэзыдэнту сілавых структураў на чале зь іх кіраўнікамі. Што павінна сьцьвердзіць дадатковую легітымнасьць, але сьведчыць пра няўпэўненасьць.

Маштаб урачыстасьцяў падчас інаўгурацыі таксама адлюстроўвае міжнародныя амбіцыі дзяржавы. Невыпадкова заступленьню на пасаду прэзыдэнта ЗША спадарожнічае даволі вялікая, пышная і шматлюдная цырымонія. Вось мінулым годам інаўгурацыя прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона была надзвычай урачыстай і заўважнай.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас інаўгурацыіў Парыжы, травень 2017

Напярэдадні інаўгурацыі Ўладзімера Пуціна 5 траўня па ўсёй Расеі прайшлі антыпуцінскія і антыўрадавыя пратэсты, арганізаваныя Аляксеем Навальным пад знамянальным слоганам «Ён нам ня цар». Слоган вельмі сымбалічны.

Статус «апошняга дыктатара Эўропы», які Пуцін пераняў ад Лукашэнкі, аўтарытарныя мэтады кіраваньня, доўгі час, праведзены на вяршыні ўлады, робяць яго падобным да манарха. Да гэтага дадаюцца яшчэ пэўныя сымбалічныя рэчы. Усе расейскія цары каранаваліся ў маскоўскім Крамлі, нават калі сталіцай Расеі быў Санкт-Пецярбург. Там адбывалася мірапамазаньне цара на царства. Ну дык і Пуціна там жа «карануюць» на прэзыдэнцтва. Набажэнства ў Благавешчанскім саборы — частка цырымоніі інаўгурацыі — нібы падкрэсьлівае боскі характар ягонай улады. А калі бачыш, як казакі б’юць нагайкамі дэманстрантаў, то і сапраўды здаецца, што ў Расеі ўсё вярнулася на 100–120 гадоў назад.

Казакі бʼюць пратэстоўцаў у Маскве 5 траўня 2018

Мінулай інаўгурацыі Пуціна ў 2012 годзе папярэднічала больш масавая акцыя пратэсту ў Маскве. Па розных ацэнках, у ёй удзельнічала ад 50 да 100 тысяч чалавек. Пратэстоўцы спрабавалі нават прарвацца да Крамля. Тады Крэмль быў у некалькі шэрагаў ачэплены спэцназам і ўнутранымі войскамі. У такой аблозе, нібы на варожай тэрыторыі, і адбылася інаўгурацыя. Атрыманая тады псыхалягічная траўма спадарожнічала ўсім шасьці гадам пуцінскага прэзыдэнцтва. Некаторыя экспэрты кажуць, што захоп Крыму стаў пэўнай кампэнсацыяй, пераадоленьнем таго траўматычнага сындрому, які атрымаў Пуцін падчас той інаўгурацыі.

Можа, пад уплывам і тых падзей шасьцігадовай даўнасьці, і цяперашняй акцыі, арганізаванай Аляксеем Навальным, Пуцін вырашыў гэтым разам максымальна спрасьціць працэдуру заступленьня на пасаду прэзыдэнта. Ён дэманстратыўна пачаў шлях на ўрачыстую цырымонію з свайго рабочага кабінэта, дзе ён нібыта працаваў над дакумэнтамі. Гэта павінна было падкрэсьліць, што Пуцін не надае гэтай працэдуры вялікай увагі, так, пасярод працоўнага дня надзеў пінжак, схадзіў на рытуал і зноў вярнуўся на працу.

Падкасты Свабоды
Тэлеграм Свабоды
Інстаграм Свабоды

Гэтым разам ён адмовіўся ад традыцыйнага праезду прэзыдэнцкага картэжу па Маскве. Сама працэдура інаўгурацыі заняла толькі 30 хвілін. Трэба ж даводзіць народу, што «ён ім ня цар». І, гледзячы на ўсё гэта, пачынаеш часам думаць: хто ж больш уплывае на палітычную сытуацыю — Уладзімер Пуцін ці Аляксей Навальны?

Цырымонія інаўгурацыі ў Расеі, як, дарэчы, і ў большасьці краін сьвету, не прадугледжвае прысутнасьці на ёй лідэраў замежных дзяржаў. Так што ўсе віншаваньні ад бліжэйшых саюзьнікаў адкладзеныя да чарговага саміту ЭАЭС.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Намёртва прырасьлі да крэслаў. Экспэрты з Масквы і Менску пра інаўгурацыі Пуціна і Лукашэнкі

Валер Карбалевіч

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст