haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

12.05.2018 10:36

1639 просмотров

7 комментариев

Ідэолаг зняла георгіеўскую стужку са школьніцы ў Слуцку. Бацька дзяўчынкі абураны. Чыноўнікі: Усё правільна зрабіла!

Інцыдэнт адбыўся раніцай 9 мая. Шасцікласніца з мясцовай школы № 9 стаяла ў калоне з іншымі школьнікамі, каб выйсці на святочнае шэсце. Да дзяўчынкі падышла жанчына, зняла георгіеўскую стужку з кветкай, якая была на грудзях у школьніцы, і адправілася далей інспектаваць калону, піша kurjer.info.

Бацькі дзяўчыны спыталіся, што адбываецца. Жанчына патлумачыла, што яна ідэолаг, а ў Беларусі свая ідэалогія.

Размову з жанчынай бацька запісаў на відэа, якое паабяцаў адправіць «на сайт прэзідэнта».

У піянера, у якога беларускі піянерскі гальштук, павінна быць беларуская сімволіка Перамогі, сказала ідэолаг бацьку школьніцы.
https://nn.by/?c=ar&i=209378

Той абурыўся: «Сімволіка Перамогі супольная для ўсіх! Няма беларускай сімволікі Перамогі».

«Я не буду з вамі лаяцца. Адкрывайце дакументы і чытайце», — адказала жанчына.

Пазней стала вядома, што жанчына — метадыстка мясцовага аддзела адукацыі.

«Пакарання для метадысткі не будзе. У дзяцей на мерапрыемстве мусіла быць пэўная форма. Метадыстка ўсё правільна зрабіла», — паведаміла «Нашай Ніве» Алена Бандарэнка, намесніца начальніка аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Праўда, пагаварыць з самой метадысткай не атрымалася — па словах начальніцы, жанчына ў камандзіроўцы.
https://nn.by/?c=ar&i=209378

Навіна з сайта nn.by

Последние новости