haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

12.05.2018 10:36

657 просмотров

7 комментариев

Ідэолаг зняла георгіеўскую стужку са школьніцы ў Слуцку. Бацька дзяўчынкі абураны. Чыноўнікі: Усё правільна зрабіла!

Інцыдэнт адбыўся раніцай 9 мая. Шасцікласніца з мясцовай школы № 9 стаяла ў калоне з іншымі школьнікамі, каб выйсці на святочнае шэсце. Да дзяўчынкі падышла жанчына, зняла георгіеўскую стужку з кветкай, якая была на грудзях у школьніцы, і адправілася далей інспектаваць калону, піша kurjer.info.

Бацькі дзяўчыны спыталіся, што адбываецца. Жанчына патлумачыла, што яна ідэолаг, а ў Беларусі свая ідэалогія.

Размову з жанчынай бацька запісаў на відэа, якое паабяцаў адправіць «на сайт прэзідэнта».

У піянера, у якога беларускі піянерскі гальштук, павінна быць беларуская сімволіка Перамогі, сказала ідэолаг бацьку школьніцы.
https://nn.by/?c=ar&i=209378

Той абурыўся: «Сімволіка Перамогі супольная для ўсіх! Няма беларускай сімволікі Перамогі».

«Я не буду з вамі лаяцца. Адкрывайце дакументы і чытайце», — адказала жанчына.

Пазней стала вядома, што жанчына — метадыстка мясцовага аддзела адукацыі.

«Пакарання для метадысткі не будзе. У дзяцей на мерапрыемстве мусіла быць пэўная форма. Метадыстка ўсё правільна зрабіла», — паведаміла «Нашай Ніве» Алена Бандарэнка, намесніца начальніка аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Праўда, пагаварыць з самой метадысткай не атрымалася — па словах начальніцы, жанчына ў камандзіроўцы.
https://nn.by/?c=ar&i=209378

Навіна з сайта nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #2137 12.05.2018 22:32 @ [ нет имени ]

    Странно ,что на этом сайте перепечатана такая статья,как бы защищающая георгиевскую ленту.

    1. #2138 13.05.2018 08:05 @ [ нет имени ]

      в том-то и дело

    2. #2139 13.05.2018 08:06 @ [ нет имени ]

      В том-то и дело, что наоборот...

  • #2140 13.05.2018 09:41 @ [ нет имени ]

    Пусть отсохнет рука у этой методистки!

  • #2141 13.05.2018 10:53 @ Шендерович

    Уже много лет в эти дни массового победобесия я что-то писал об этом. О том, как святой человеческий праздник был превращен в вершину государственной пошлости и манипуляции. Кому интересно - можете перечитать.

  • #2142 13.05.2018 13:18 @ [ нет имени ]

    "Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскучая перамога кожнага грамадзтва? А што да расейцаў, дык тыя і дагэтуль ня могуць перастаць ваяваць. І за якія ідэалы? За звыродлівыя, спарахнелыя імпэрскія ідэалы, як і сто, і тысячу гадоў таму." (Васіль Быкаў, 2001)

  • #2147 14.05.2018 22:52 @ [ нет имени ]

    Гнать таких метадистов пока не поздно , а то получится вторая Украина.С малого всё и начинается.