haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

29.06.2018 19:08

2173 просмотра

0 комментариев

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74—й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка—фашысцкіх захопнікаў

Гарадоцкі Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і раённы савет ветэранаў віншуе гарадакчан з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74—й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка—фашысцкіх захопнікаў.

Паважаныя гарадакчане!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 74—й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка—фашысцкіх захопнікаў.


Гэты дзень з’яўляецца сімвалам свабоды, дзяржаўнасці і нацыянальнага адзінства. Ён нагадвае, што ад працы кожнага з нас залежаць поспехі, якія прымнажаюць моц і славу роднай зямлі. Сёння мы з годнасцю працягваем слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні міру і бяспекі, з любоўю ўладкоўваем родную Беларусь і Гарадоччыну.

3 ліпеня — дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы памятаем і ніколі не забудзем тых, хто не шкадуючы сіл і жыцця, абараніў Радзіму ад варожага нашэсця. Дарагія ветэраны! У суровы час вы праявілі лепшыя чалавечыя якасці — патрыятызм, цвёрдасць духу, перакананасць у праваце сваёй справы. Вы змаглі захаваць і перадаць маладому пакаленню ідэалы дабра і справядлівасці, любоў да Радзімы. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту.

Паважаныя гарадакчане! Сёння мы ўсе нясем адказнасць за тое, каб наша краіна была моцнай і квітнеючай, каб людзі жылі камфортна, добра і бяспечна. Таму важна чуць і паважаць адзін аднаго, імкнуцца да ўзаемаразумення. Бо з нашых агульных дасягненняў складваецца лёс Гарадоччыны, краіны. Выказваем упэўненасць, што гарадакчане зробяць усё магчымае для далейшага развіцця і росквіту сваёй малой радзімы.

У гэты светлы і радасны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і плённай працы на карысць Радзімы. Са святам, дарагія сябры!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы савет ветэранаў

Последние новости