Снег — пакуль яшчэ сталы атрыбут беларускай зімы, які стварае святочнасць і дадае святла, калі сонца гэтак мала. Але не заўсёды.
«Цэнтральныя вуліцы прыбраныя, у дварах хацелася б, каб гэтага не было. Не хапае дворнікаў». «Яны чысцяць, чысцяць летам, каля начальства. Самыя бачыце, што нічога не робяць». «Вельмі дрэнна. У гэтым годзе нешта зусім не прыбіраюць. У нас у двары не прайсці», — кажуць мясцовыя жыхары.
Крытычнымі словамі віцебчукі ацэньваюць працу"Зеленгасу«. Менавіта гэтая арганізацыя выйграла летась тэндар на прыбіранне дваровых тэрыторыяў.
«Ну знайдзі ты людзей, ну прыбяры ты гэты снег! Гэта ж зіма! Не, яны не здольныя нічога зрабіць. Парад арганізаваць, патыркаць нейкіх дурацкіх помнікаў, кампазіцыяў», — абураецца рашэннямі мясцовых уладаў віцебская грамадская дзяячка Таццяна Севярынец (БХД).
Дырэктар мясцовага «Зеленгасу» Алег Сянькоў праблему прызнае:
«Так, трохі ёсць цяжкасці. Таму што ўсё цяпер перавялі на бюджэт, таму што людзі не плацяць цяпер ні капейкі за прыбіранне сваіх двароў. Калі вярнуцца да той сістэмы, каб жыхары плацілі [за прыбіранне] каля свайго пад’езду, было б лепей. Было б больш дворнікаў».
Сістэму памянялі ў
«Падтрыманне і аднаўленне санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі шматкватэрнага дому ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў».
І менавіта таму цяпер гэтай справай больш не займаюцца жыллёва-эксплуатацыйныя службы. А мясцовыя ўлады абвяшчаюць тэндары на такога кшталту паслугі.
«Змянілася заканадаўства. Добра, няхай сабе яно мяняецца колькі заўгодна. Але чаму дзякуючы гэтым зменам людзям стала цяжэй жыць!» — дзівіцца Таццяна Севярынец.