haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

30.01.2019 07:40

861 просмотр

0 комментариев

Бацькоў прыгразілі штрафаваць за дзяцей-курцоў

Калі з цыгарэтай зловяць дзіця да 16 гадоў, бацькам гэта можа абысьціся ў 255 рублёў.

Міністэрства ўнутраных спраў

Беларусі растлумачыла новыя правілы, зьвязаныя з тытунёвымі вырабамі і электроннымі цыгарэтамі, якія былі ўведзеныя дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі.

Бацькоў, чыіх дзяцей да 16 гадоў зловяць за курэньнем, цяпер могуць аштрафаваць паводле арт. 9.4 КаАП («невыкананьне абавязку выхаваньня дзяцей») на суму да 10 базавых велічыняў (255 рублёў), піша МУС.

З камэнтару на сайце МУС не зразумела, ці штрафаваць будуць толькі тады, калі дзіця курыць у неналежных месцах, ці ў любым месцы. Але артыкул КаАП прадугледжвае адказнасьць для бацькоў толькі тады, калі дзіця ўчыніла дзеяньне, якое мае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэньня, а правапарушэньнем лічыцца толькі курэньне ў забароненых месцах (гэта арт. 17.9 КаАП РБ). Такая норма была і да «антытытунёвага» дэкрэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінздароўя супраць цыгарэтных кіёскаў: і так рэгулярна курыць кожны трэці беларус

Дэкрэт павялічыў колькасьць месцаў, дзе за курэньне будуць штрафаваць. Цяпер паліць нельга ў дапаможных памяшканьнях жылых дамоў (агульных калідорах, лесьвіцах і інш.), ліфтах, працоўных месцах у памяшканьнях, падземных пераходах, прыпынках грамадзкага транспарту і ў самім грамадзкім транспарце, на тэрыторыі спартова-аздараўленчых лягераў, ва ўстановах адукацыі і на дзіцячых пляцоўках. Штрафаваць будуць у тым ліку за курэньне ў машынах, дзе знаходзяцца дзеці, але не да 16, а да 14 гадоў.

А штраф можа складаць да 4 базавых велічыняў (102 рублі на момант публікацыі). Летась за курэньне ў неналежных месцах аштрафавалі амаль 7000 чалавек.

«Антытытунёвы» дэкрэт таксама фактычна прыраўняў электронныя сыгарэты і сыстэмы спажываньня тытуню безь яго гарэньня або тленьня да «звычайных» тытунёвых вырабаў. Цяпер усе гэтыя вырабы падпадаюць пад аднолькавыя абмежаваньні што да месца продажу або месца іх спажываньня. Уводзяцца адпаведная забарона на рэкляму такой прадукцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З цэнтральных вуліц Салігорску прыбяруць «Табакеркі», экспансію якіх ухваліў Лукашэнка

Праўда, дэкрэт ніяк не закрануў пашырэньне продажу тытунёвых вырабаў — кіёскі «Табакерка», якія сотнямі (ужо 2500 па ўсёй Беларусі) ставіць кампанія «Энэрга-Оіл», падкантрольная аднаму з найбагацейшых людзей Беларусі Аляксею Алексіну, на даручэньне Лукашэнкі.

Супраць «Табакерак» ужо выступілі жыхары Салігорску (мясцовыя ўлады пагадзіліся прыбраць шапікі з цэнтру гораду і з аўтобусных прыпынкаў) і Берасьця (пэтыцыю яшчэ разглядаюць). Ідзе абмеркаваньне будучай пэтыцыі супраць «Табакерак» на прыпынках па ўсёй Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

https://www.svaboda.org

Последние новости