haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

01.02.2019 14:36

624 просмотра

0 комментариев

У Латвіі забаранілі на 3 месяцы тэлеканал «Россия» за прапаганду нянавісьці да ўкраінцаў

Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі на тры месяцы забараніла рэтрансьляваць у краіне расейскі тэлеканал «РТР-Россия». У праграмах каналу знайшлі распальваньне нянавісьці да грамадзян Украіны, паведамляе агенцтва Leta.

У праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» ад 22 траўня ведамства выявіла выказваньні нянавісьці на адрас украінскай дзяржавы. У праграме «60 хвілін» 11 студзеня 2018 году лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заклікаў да вайны з Украінай. Экспэрты, да якіх зьвярнулася ведамства, палічылі, што гэтыя праграмы распальваюць нянавісьць да грамадзян Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Жырыноўскі: Беларусы на рэфэрэндуме падтрымаюць «вяртаньне ў склад Расеі»

У Нацыянальнай радзе па электронных СМІ адзначылі, што зьвярнуліся ў Эўразьвяз і Швэцыю з паведамленьнем аб парушэньні правілаў вяшчаньня. Канал, які вяшчае ў Латвіі, зарэгістраваны ў Швэцыі, адзначае Leta.

Камэнтуючы рашэньне па абмежаваньні трансьляцыі, ведамства адказала, што лічыць вяшчаньне расейскага каналу ў Латвіі часткай «гібрыднай вайны Крамля», а спыненьне вяшчаньня — сыгналам да недружалюбных краінаў аб тым, што Латвія абараняе сваю інфармацыйную прастору. Рада падкрэсьліла, што мэта абмежаваньняў на рэтрансьляцыю «РТР-Россия» — матываваць канал у далейшым выконваць латвійскія законы.

https://www.svaboda.org

Последние новости