haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

08.03.2019 08:06

567 просмотров

0 комментариев

Былога намесьніка старшыні ЛДПБ і кіраўніка Віцебскай абласной арганізацыі будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах

У статусе экс-намесьніка старшыні ЛДПБ жыхар Віцебску Сяргей Ярмыкін апынуўся адразу пасьля затрыманьня АМАПам у жніўні 2018 году. Яму, а таксама віцебскаму партыйнаму актывісту Юрыю Мярзьленку, інкрымінуюць махлярства і падбухторваньне да даваньня хабару. Абодва сябры ЛДПБ былі даверанымі асобамі кіраўніка партыі Сяргея Гайдукевіча на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах.

Сяргей Ярмыкін (другі справа) разам з аднапартыйцамі

Паводле Сьледчага камітэту, абодва падазраваныя зьдзяйсьнялі супрацьпраўныя дзеяньні з 2013 году. Яны падбухторвалі прадпрымальнікаў да даваньня хабару, абяцаючы перадаць грошы «для станоўчага вырашэньня пытаньняў». Але да адрасата хабар не даходзіў: ілжэ-пасярэднікі пакідалі грошы сабе. Сьледчыя знайшлі доказы і іншых выпадкаў махлярства, зьвязаных з прысваеньнем абодвума партыйцамі чужых грашовых сродкаў.

На маёмасьць Ярмыкіна і Мярзьленкі накладзены арышт, частка сродкаў, здабытых злачынным шляхам, вернута пацярпелым. Цяпер матэрыялы крымінальных спраў абодвух фігурантаў вывучае пракуратура, неўзабаве іх перададуць у суд.

Партыйная кар’ера абодвух прыхільнікаў ЛДПБ завяршылася пасьля першых зьвестак пра іх затрыманьне. Камэнтуючы падазрэньні ў крымінале адносна колішніх сваіх давераных асобаў, лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч заявіў:

«Мы ўдзячныя супрацоўнікам МУС і Сьледчага камітэту за дапамогу ў выяўленьні тых, каго не павінна быць у партыйных шэрагах».

Пасьля гэтага ў Віцебску адбыліся «партыйныя чысткі», і пра Сяргея Ярмыкіна, які ачольваў Віцебскую абласную арганізацыю партыі, на сайце ldp.by цяпер не засталося ані згадкі. Тое самае тычыцца і Юрыя Мярзьленкі.

https://www.svaboda.org

Последние новости