haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

01.04.2019 07:08

606 просмотров

0 комментариев

Падлічана траціна галасоў: Зяленскі і Парашэнка выходзяць у другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Ан-лайн падліку галасоў

Па выніках падліку 35,88% галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне шоўмэн Уладзімір Зяленскі (за яго прагаласавалі 30,22% выбарцаў) і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка (16,68%) выходзяць у другі тур галасаваньня. Гэтыя дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны актуальныя на 6:14 1 красавіка.

На трэцім месцы пакуль знаходзіцца Юлія Цімашэнка

— 13,15%. Далей ідуць Юры Бойка (11,44%) і Анатоль Грыцэнка (7,06%)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Уладзімір ці Пятро. Першы аналіз вынікаў галасаваньня ва Ўкраіне

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, яўка грамадзян на прэзыдэнцкіх выбарах 31 сакавіка склала 63,92%. Гэта нават больш, чым на выбарах у 2014 годзе (пасьля акупацыі Расеяй Крыму) — тады на час закрыцьця выбарчых участкаў прагаласавалі 59,48% грамадзян, уключаных у сьпісы выбарнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Уладзімір Зяленскі пра вынікі Нацынальнага экзыт-полу: гэта пачатак шляху да вялікай перамогі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Парашэнка да выбарнікаў Зяленскага: я пачуў ваш сыгнал

Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны павінна абвясьціць канчатковыя вынікі першага туру галасаваньня да 10 красавіка.

Другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 21 красавіка 2019 году.

Пятро Парашэнка выступае перад прыхільнікамі ва ўласным выбарчым штабе 31 сакавіка

Экзыт-полы далі перамогу Зяленскаму і Парашэнку

Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі.

Паводле апытаньняў выбарнікаў на выхадзе з участкаў, за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,4%. Дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка з падтрымкай 17,8% апытаных займае 2-е месца і лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка з 14,2% галасоў на 3-м месцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску і Берасьці. Расейскія СМІ на ўчастак не дапусьцілі

Далей ідуць Юры Бойка (9,8%), Анатоль Грыцэнка (7,1%), Ігар Сьмяшко (6,4%), Алег Ляшко (4,8%), Аляксандар Вілкул (4%), Руслан Кашулінскі (1,8%) і Аляксандар Шаўчэнка (0,5%).

Такія дадзеныя атрыманыя ў выніку апытаньня каля 17 тысяч рэспандэнтаў на 400 выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Украіны — цэнтры, захадзе, усходзе, поўдні і поўначы. Паводле сацыёлягаў, статыстычная памылка выбаркі не перавышае 1,3 %.

Нацыянальны экзыт-пол ажыцьцяўляўся пры фінансавай падтрымцы міжнародных донараў: Праграмы садзейнічаньня грамадзкай актыўнасьці «Далучайся! (яна фінансуецца Агенцтвам ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID), Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ва Ўкраіне, Міжнароднага фонду «Адраджэньне» і Амбасады Канады ва Ўкраіне.

Вынікі іншых экзыт-полаў

Телевізійная служба навінаў (ТСН) 1+1

  • Зяленскі — 30,1%
  • Парашэнка — 18,5%
  • Цімашэнка — 14,0%
  • Бойка — 9,1%
  • Грыцэнка — 7,6%

Телеканалы «112 Україна» і NewsOne

  • Зяленскі — 30, 7%,
  • Парашэнка — 18,6%
  • Цімашэнка — 13, 9%
  • Бойка — 10,3%
  • Грыцэнка — 7,3%

Цэнтар SOCIS

  • Зяленскі — 29,25%
  • Парашэнка — 19,19%
  • Цімашэнка — 13,75%
  • Бойка — 9,24%
  • Грыцэнка — 7,91%

  • https://www.svaboda.org

Последние новости