haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

26.04.2019 20:34

475 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне, як і па ўсёй Беларусі, забаранілі наведваць лясы

Забарону і абмежаваньні на наведваньне лясоў увялі па ўсёй Беларусі. Пра гэта пішуць міністэрствы лясной гаспадаркі і надзвычайных сытуацый.​

МНС пачало смс-рассылку пра забарону наведваньня лясоў.​ Пра крытычныя сытуацыі ў лесе можа паведамляць лесьнікам кругласуткава па тэлефоне 8 (029) 295-05-56.

Ад пачатку году ў Беларусі адбылося 274 лясных пажары, зь іх 94 за апошнія двое сутак.

Больш за ўсё выпадкаў цягам 2019 году адбылося на Берасьцейшыне — 112.

Барацьба з агнём працягваецца на Альманскіх балотах на Століншчыне, дзе ўзгараньне лякалізавалі на чацьвёрты дзень, піша Tut.by. Пажар ліквідуюць 220 чалавек: супрацоўнікі лясной аховы і мясцовых арганізацый, ратавальнікі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, грамадзянін які парушыў забарону на наведванне лясоў будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь.

Абнаўляецца


https://www.svaboda.org


Последние новости