haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

09.05.2019 16:12

628 просмотров

0 комментариев

Дарогі ў Гарадку, як і ў большасці райцэнтраў Беларусі, патрабуюць штомесячнага рамонту

За ўсходнім славянскім светам замацавалася дзве бяды: дуракі пры ўладзе і кепскія дарогі. І калі дарогам міжнароднага значэння і цэнтральным дарогам гарадоў Беларусі пэўная ўвага надаецца, то астатнія дарогі востра адчуваюць гэты недахоп.

Сёння мы святкуем пампезна Перамогу, але ўладкаваць дарогі, як у пераможаных немецкіх захопнікаў, усё ніяк не можам. І гэта пасля 75 гадоў мірнага жыцця ў краіне. Проста ў «народнай» улады, якая сама сябе прызначае, іншыя прыярытэты: лядовыя палацы, пампезныя шоў, камунізм для адной асобнай сям’і, лыжныя святы для чыноўнікаў і г.д.. А навядзенне парадку з дарогамі, то на гэта ўжо няма і рэсурсаў.
Але найбольш не хапае адказнасці ўладам перад грамадзянамі райцэнтраў, бо ад іх чыноўнікі не залежаць. Вось і утвараюцца ямкавыя вуліцы ў райцэнтрах за межамі цэнтральнай часткі. Гэта датычыцца вуліц найперш з грунтовым пакрыццём. Шматлікія ямкі на іх утвараюцца ўвесь год, а грэйдзіраванне робіцца толькі зрэдку. Каб у гэтым пераканацца дастаткова сыйсці з асфальту.
Вось так зараз выглядае дарожнае пакрыццё ў мікрараёне вул. Валіева.

Ня ў лепшым стане і вуліца Піянерская, каля цэнтральнай часткі нашага райцэнтра.


Падобныя ямы магчыма назіраць на кожнай вуліцы райцэнтра з грунтовым пакрыццём. Але і вуліцы з асфальтавым пакрыццём за межамі цэнтра не менш патрабуюць рамонту, чым грунтовыя дарогі.
Дастаткова прайсціся па вуліцы стваральніка марксізма — Карла Маркса. Гэта вуліца напрыканцы размяшчаецца ў цэнтры Гарадка, а на пачатку па ёй ехаць з хуткасцю 40-50 км разыкоўна. Вось такія на ёй ямы ў самых розных частках першай паловы.

І гэта пры тым, што дзесьці на пачатку сакавіка на ёй рабілі ямкавы рамонт.
Падобныя фотасесіі магчыма рабіць кожны месяц. Толькі сітуацыя зменіцца, калі ўлада будзе рэальна абірацца народам, а дэпутаты перастануць быць «вясельнымі геннераламі», якія жывуць сваімі турботамі, далёкімі ад рэальных патрэб выбаршчыкаў.
Ды і праблема кепскіх дарог пры ўсеагульнай аўтамабілізацыі насельніцтва становіцца палітычнай праблемай. Бо аўтамабілісты штогод плацяць падатак на ўтрыманне дарог. А дарогі ў кепскім стане, бо ўлады бесталкова распараджаюцца «дарожнымі» грашыма і не адказваюць за іх выкарыстанне.
Леанід Гаравы,
фота аўтара

Последние новости