haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

17.11.2019 18:54

252 просмотра

0 комментариев

Назіральнік спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары

Перад тым як Аляксандар Лукашэнка атрымаў бюлетэнь на выбарчым участку № 506, яго спыніў назіральнік Кірыла Гарошка.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі галасуюць за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. АБНАЎЛЯЕЦЦА

«У мяне было адно пытаньне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў разьвітых дэмакратыях выбары — гэта інструмэнт зьмены ўлады, а якую функцыю выконваюць выбары ў Беларусі, пачынаючы з 2000 году?

Ён кажа: „Паслухай, выбары — гэта не абавязкова зьмена ўлады“. І прывёў прыклад Расеі, прывёў прыклад Штатаў, што Трамп захоча застацца на другі тэрмін. А па-другое, ён кажа, што ў Беларусі выбары — гэта ня зьмена ўлады, а выбар кірунку. І гэты выбар робім мы.

Я ўдакладніў: калі вы кажаце, што гэты выбар робім мы, то што вы маеце на ўвазе — народ, грамадзяне, ці мы — гэта ўлада? Ён кажа, што перш за ўсё гэта грамадзяне, але ўлада тут грае ключавую ролю», — расказаў назіральнік.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 году

Гарошка лічыць, што адказ больш-менш адпавядае сутнасьці сытуацыі, маўляў, у нас сапраўды моцная ўлада і яна шмат вызначае.

Лукашэнка не адразу адказаў на пытаньне Гарошкі, патлумачыўшы, што не зразумеў яго фармулёўку. Але пасьля больш як гадзіннай прэсавай канфэрэнцыі з журналістамі зноў вярнуўся да стала назіральнікаў і пагаварыў з Кірылам.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Права выбару»: 490 парушэньняў на датэрміновым галасаваньні, 16 назіральнікаў пазбавілі акрэдытацыі

Кірыла Гарошка ўжо мае досьвед назіраньня на папярэдніх выбарах у Беларусі і на выбарах у іншых краінах. Ён кажа, што думаў, што на выбарчым участку, дзе галасуе прэзыдэнт, сытуацыя будзе нашмат лепшая. Але, кажа назіральнік, тут «як усюды». «Шмат дробных парушэньняў, камісія ставіцца да назіральнікаў як да ворагаў», — кажа Кірыла Гарошка.

Парлямэнцкія выбары-2019 у Беларусі. Што варта ведаць

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў сёмага скліканьня — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу — 17 лістапада. Датэрміновае галасаваньне праходзіла ад 12 да 16 лістапада.

  • За 5 дзён датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, паводле ЦВК, прагаласавала 35,77% выбарнікаў. Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра завышэньне яўкі больш чым у 2 разы.
  • Агулам у Палату прадстаўнікоў абіраецца 110 дэпутатаў. Дэпутаты ніжняй палаты выбіраюцца паводле выбарчых акругаў, а не партыйных сьпісаў. Праўладная «Белая Русь» прапаноўвала выбіраць прынамсі палову дэпутатаў паводле партыйных сьпісаў (як, напрыклад, ва Ўкраіне), але ўлады гэтую ідэю адхілілі.
  • Галасаваць на выбарах у Палату маюць права усе паўналетнія грамадзяне Беларусі. Галасаваньне добраахвотнае і ня можа быць прымусовым. Скардзіцца на прымус да галасаваньня можна ў пракуратуру ці ў райвыканкамы. Калі маеце доказы прымусу да галасаваньня — пішыце нам.
  • Цяперашнія выбары адбываюцца датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі ня лічацца. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 4 гады. Але калі паміж выбарамі 2012 і 2016 гадоў прайшло 1449 дзён (3 гады, 11 месяцаў і 19 дзён), то паміж выбарамі 2016 і 2019-га пройдзе ўсяго 1162 дні (3 гады, 2 месяцы і 6 дзён).
  • Лукашэнка першапачаткова прапаноўваў правесьці выбары ў Палату на 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыла, што гэтак ня варта рабіць. Урэшце на гэты дзень прызначылі выбары ў Савет Рэспублікі.
  • Выбары ў Савет Рэспублікі — верхнюю палату Нацыянальнага сходу — прайшлі 7 лістапада без удзелу звычайных беларусаў. Па 8 дэпутатаў ад вобласьці і яшчэ 8 ад Менску выбралі на абласных сходах дэпутаты гарадзкіх і раённых саветаў, яшчэ 8 дэпутатаў мае права прызначаць (але звычайна прызначае ня ўсіх) асабіста Аляксандар Лукашэнка. Ніводную кандыдатуру не адхілілі.
  • Фракцый у Палаце прадстаўнікоў няма. Апазыцыя амаль не трапляе ў Нацыянальны сход. Так, у Палаце прадстаўнікоў шостага скліканьня толькі 2 са 110 дэпутатаў — не прыхільнікі Лукашэнкі: Ганна Канапацкая ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беспартыйная Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы. У Савеце Рэспублікі апазыцыі няма.
Фотагалерэя:

Як выглядаюць сярэднестатыстычныя беларускія дэпутат, дэпутатка і прэзыдэнт. Фота

  • Нацыянальны сход дзейнічае з 1996 году — пасьля таго як Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет XIII скліканьня. Выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу першага скліканьня не праводзіліся, Лукашэнка проста прызначыў туды ляяльных яму дэпутатаў Вярхоўнага Савету.
  • Нацыянальны сход амаль не распрацоўвае законапраектаў (часьцей гэта робяць міністэрствы і ведамствы) і амаль ніколі не галасуе супраць. Рэкорд шостага скліканьня Палаты прадстаўнікоў — 10 галасоў (9%) супраць звужэньня паўнамоцтваў сваёй палаты.
  • Краіны Заходняй Эўропы і ЗША не прызнавалі свабоднымі і дэмакратычнымі ніякія выбары і рэфэрэндумы ў Беларусі пасьля 1994 году. На ўсіх выбарах назіральнікі адзначалі шматлікія парушэньні, пасьля давалі рэкамэндацыі, але Лукашэнка прасіў яго «не павучаць».
  • На выбары 17 лістапада выстаўлялі кандыдатаў прынамсі 7 апазыцыйных партыяў і шэраг рухаў. На ранейшых выбарах далёка ня ўсіх апазыцыянэраў рэгістравалі кандыдатамі або чальцамі выбарчых камісій.
  • На пачатак датэрміновага галасаваньня з 560 зарэгістраваных засталося 516 кандыдатаў. 33 самі зьнялі свае кандыдатуры, яшчэ адносна 13 скасавалі рэгістрацыю за парушэньні (6 зь іх — ад апазыцыйнай «Эўрапейскай Беларусі»). Ніводнай безальтэрнатыўнай акругі няма
  • Выбары каштуюць бюджэту каля 23 млн беларускіх рублёў. Лукашэнка кажа, што выбары «павінны прайсьці як сьвята», а Нацыянальны сход мае стаць «дыскусійнай пляцоўкай для дыялёгу дэпутатаў з рознымі поглядамі». Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну «палохала цішыня» вакол выбараў, а 99% беларусаў лічаць, што ня могуць паўплываць на органы ўлады.
  • На тыдзень выбараў праваахоўнікі перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.
  • https://www.svaboda.org/a/30276392.html

Последние новости