haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

17.11.2019 21:45

224 просмотра

0 комментариев

Адкручаныя галовы назіральнікаў і ўльтыматум Маскве. Карбалевіч тлумачыць, што так раззлавала Лукашэнку

Аляксандар Лукашэнка каля гадзіны адказваў на пытаньні журналістаў на выбарчым участку. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч зьвяртае ўвагу на тры найбольш значныя аспэкты.

Сьцісла:

  • Агрэсіўнае стаўленьне да незалежных назіральнікаў сьведчыць пра тое, што Лукашэнка адчувае праблему зь легітымнасьцю дзяржаўных інстытутаў.
  • Развагі пра новую Канстытуцыю і перадачу ўлады пераемніку — гэта толькі адзін з варыянтаў, прычым, здаецца, ня самы галоўны.
  • Лукашэнка падвышае стаўкі напярэдадні сустрэчы з Пуціным і ставіць ультыматум Маскве.

Першы сюжэт тычыцца выбараў. Даўно не было такога варожага стаўленьня да незалежных назіральнікаў, якія выкрываюць фальсыфікацыі і фальсыфікатараў. Лукашэнка параўнаў іх з фашыстамі, пагражаў, абяцаў разабрацца пасьля выбараў: «Калі нейкі м...к ці прыдурак пачынае кідацца на выбарнікаў, каб яму ўставілі мазгі так, каб яму больш не хацелася. Вы разумееце, як гэта ўмеюць міліцыянты рабіць... Адкруцім галаву і павыкручваем рукі, хто будзе такім чынам сябе паводзіць... Я аддаў распараджэньне міліцыі і спэцслужбам спыняць жорстка такія рэчы».

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка паабяцаў разабрацца пасьля выбараў з тымі, хто «цісьне на нашых людзей»

Такая агрэсія супраць ня вулічных дэманстрантаў, а ўсяго толькі незалежных назіральнікаў сьведчыць пра тое, што Лукашэнка адчувае праблему зь легітымнасьцю дзяржаўных інстытутаў. На тле заўважнага падзеньня даверу насельніцтва да ўлады падрыў даверу да вынікаў выбараў можа стварыць непажаданы палітычны кактэйль напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі, пра якую ён чарговы раз згадаў. Адсюль і такія пагрозы.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэтыя словы не напужалі». Экс-назіральнік адрэагаваў на пагрозу Лукашэнкі «адкруціць галаву»

Другі сюжэт тычыцца меркаваных зьменаў у Канстытуцыі і зьвязанага з гэтым магчымага транзыту ўлады. З разважаньняў Лукашэнкі ў першай палове году вынікала, што новы варыянт Асноўнага Закону з абмежаванымі паўнамоцтвамі прэзыдэнта прызначаны для ягонага пераемніка. Ён тлумачыў, што зьмены адбудуцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. І з гэтага можна было зразумець, што ў выбарах 2025 году Лукашэнка ўдзельнічаць не плянуе.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка адказаў, ці зьменяць Канстытуцыю да прэзыдэнцкіх выбараў

Аднак адказы на пытаньні кіраўніка Беларусі на выбарчым участку ставяць пад сумнеў такі альгарытм. Зь іх вынікае, што зьмена Канстытуцыі не прывязаная ні да якіх тэрмінаў. Гэта адбудзецца тады, калі Лукашэнку захочацца. А на пытаньне пра ягоны ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году сэнс адказу быў такі: калі народ папросіць, то буду зноў балятавацца.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка: «агалцелыя апазыцыянэры» ня будуць вызначаць палітыку парлямэнту і краіны

Тым самым Лукашэнка пацьвердзіў сумневы наконт таго, што ён зьбіраецца сыходзіць. Мяркуючы па ўсім, развагі пра новую Канстытуцыю і перадачу ўлады пераемніку — гэта толькі адзін з варыянтаў, прычым, здаецца, ня самы галоўны. Пакуль ён ня зьвязвае сябе ніякімі пэўнымі абяцаньнямі і імкнецца захаваць поўную свабоду рук.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Назіральнік спытаў у Лукашэнкі, навошта ў Беларусі выбары

Фотагалерэя:

Як галасаваў Лукашэнка. Фотарэпартаж

Нарэшце, трэці сюжэт зьвязаны з адносінамі з Расеяй. Чарговым разам Лукашэнка выказаў шэраг прэтэнзій на адрас Масквы. Ня буду асабліва спыняцца на тэзісе, што ён не падпіша ніводнага дакумэнту, калі той будзе супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Нагадаю толькі, што дамова аб утварэньні Саюзнай дзяржавы ад 1999 году відавочна супярэчыць беларускай Канстытуцыі, аднак Лукашэнка яе падпісаў.

/**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка расчараваны Расеяй: «На храна патрэбен такі саюз?»

Сэнс цяперашняга выпаду супраць Масквы — гэта падвышэньне ставак напярэдадні важнай сустрэчы з Пуціным 8 сьнежня. І галоўнае пасланьне такое: «Прэм’ер-міністар ужо сказаў, гэта выпрацаваная пазыцыя: калі ня будуць вырашаныя нашы прынцыповыя пытаньні (па пастаўках вуглевадародаў, адкрыцьці як мае быць рынкаў для нашых тавараў, зьняцьці бар’ераў і іншае), ніякія „дарожныя мапы“ ня могуць быць падпісаныя». Гэта гучыць як ультыматум Маскве. Прычым па меры набліжэньня сьнежаньскага саміту тон афіцыйнага Менску становіцца ўсё больш жорсткім.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Валер Карбалевіч

https://www.svaboda.org/a/30276547.html

Последние новости