haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

26.11.2019 08:50

112 просмотров

0 комментариев

Экс-кіраўнік Літвы: Астравецкая бомба — свінства з боку Беларусі

БелАЭС перагароджвае шлях Беларусі ў Еўропу і спрыяе варожасці ў дачыненнях з самым блізкім гістарычным і этнічным суседам. Масква загадала збудаваць БелАЭС на галаве ў Літвы, над Вільняй. Гэта помста за незалежнасць. Так лічыць першы, пасля падзення Савецкага Саюзу, кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з экс-старшынём літоўскага парламенту.

Як вы думаеце, тое, што Лукашэнка не прыехаў у Літву на перапахаванне Каліноўскага, гэта добра ці дрэнна? Тым не менш Беларусь даволі высока была рэпрэзентаваная  асобаю віцэ-прэм’ера.

Рэч не толькі ў гэтай падзеі, якая, вядома, вельмі значная для абодвух народаў. Хто прыехаў, а хто не прыехаў — гэта ягоная справа. Агулам гэта справа Літвы і Беларусі, адносіны якіх сёння парадаксальна складаныя. Гістарычна — агульны лёс, агульная барацьба двух народаў за вашу і нашу свабоду, за «Мужыцкую праўду» супраць маскоўскага стогадовага закабалення. І пад канец — такое небывалае свінства ў дачыненні Літвы, як астравецкая бомба... Чым Літва гэта заслужыла? Незразумела. Тым больш з боку сястры Беларусі.

А гэтая «астравецкая бомба», як вы яе назвалі... Ці ёсць нейкае выйсце з сітуацыі, акрамя як не запускаць, не ўключаць або пасля ўключэння закрыць АЭС?

Справа не ў Літве. Беларусь падвергнутая тэрмаядравай агрэсіі супраць Еўрапейскага Звязу, ненавіснага для Крамля. Яны выкарыстоўваюць Беларусь як сваю прыладу, як сваю паслухмяную руку. Літва — першая на гэтым шляху, але Літва — гэта і ЕЗ. Гэта правакацыя і агрэсія не толькі супраць Літвы. Гэта лёс і Беларусі.

Якое становішча цяпер беларускага народу, калі ён наагул нешта вырашае? Напэўна, нічога не вырашае. Можна сказаць, што народ нават не ў адказе.

Тым не менш, начальнік у Менску дзейнічае ад імя беларусаў, беручы на сябе адказнасць пустымі словамі «я абяцаю, нічога не здарыцца», калі мы бачым, што халтура «Росатома» шмат дзе абарочваецца катастрофаю. Быў загад з Масквы будаваць на галаве ў Літвы, над Вільняй.

Па-мойму, гэта помста за незалежнасць, за адыход ад савецкага закабалення. Іх матывы не настолькі важныя, як сам факт [будаўніцтва АЭС], які перагароджвае шлях Беларусі ў Еўропу і настройвае на варожасць з найбольш блізкім гістарычным, геаграфічным і нават этнічным суседам. Ніякая іншая краіна, акрамя Савецкага Саюзу, якога больш няма, не зрабіла такой поскудзі, як сённяшняя Беларусь. На жаль, гэта робіцца ад яе імя. Хай яна гэта ўсведамляе.

У Вільню прыехалі сотні і нават тысячы беларусаў, якія не хочуць падпісвацца пад гэтым рашэннем аб будаўніцтве патэнцыйнай бомбы каля Вільні — гораду, які застаецца святым для гэтых людзей. Што з намі не так? Чаму мы так доўга не можам пазбавіцца ад таго, ад чаго пазбавіліся літоўцы, палякі ды іншыя суседзі?

Гэта пытанне да вас, беларусаў. Добра, калі гэтае ўсведамленне прыходзіць, няхай нават позна: беларусы — у адказе. Калі Беларусь не выступіла супраць раней, то хай выступіць сёння: мы супраць гэтай гільяціны. БелАЭС трэба было будаваць значна далей ад Вільні. І гэтак можна было зрабіць, але быў загад з Крамля. Яны ўмяшалі Беларусь у варожае да Літвы становішча. Хай беларусы ўсведамляюць гэта і выкажуцца.

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 22.11.2019

Іншыя тэмы выдання:

Последние новости