haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

29.01.2020 18:47

389 просмотров

0 комментариев

Дзіравая мяжа. Як з Беларусі выкрадаюць дзяцей праз Расею

Дзіця пайшло гуляць з татам і не вярнулася. Тры гадзіны да Расеі — і ён ужо за мяжою, а пашпарт і не спатрэбіўся. Гэтак крадуць дзяцей з Беларусі. І апошнім часам усё часцей. І пасля таго, як дзеці трапляюць на чужую тэрыторыю, на пошукі і вяртанне грамадзянаў Беларусі на радзіму сыходзяць гады. Так выкралі і дачку Анастасіі Каліннікавай.

Анастасія гады два таму разышлася з мужам, вярнулася жыць з Абхазіі ў Беларусь. А летась 1 чэрвеня да іх з дачкой завітаў былы муж. Узяў 8-гадовую Аляксандру пагуляць на вуліцу і адразу ж адключыў тэлефон. Усе рэчы дзяўчынкі засталіся дома.

«Я пачала тэлефанаваць, ён недаступны. І ў хуткім часе я атрымала паведамленне пра тое, што ён ужо далёка адсюль. І едзе ў Абхазію з дачкой. І патрабуе, каб я ўзяла сына, купіла білет і прыехала туды размаўляць», — узгадвае той дзень жанчына.

Падлетка, які ўцёк з дому ў Менску, затрымалі ў Маскве

У Маскве знайшлі 16-гадовага хлопца, які два дні таму сышоў з дому ў Менску. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Гэта 2 тыс. км ад Беларусі. Насця адразу ж звярнулася па дапамогу. Але складанасць у тым, што дзіця цяпер на часткова прызнанай тэрыторыі.

Нагадаем, што Беларусь гэтак і не прызнала незалежнасці Абхазіі ад Грузіі, нягледзячы на ціск Расеі. А гэта значыць, што нашыя дыпламаты не кантактуюць, між нашымі краінамі няма двухбаковых дамоваў: напрыклад, аб тым, што мы прызнаем судовыя рашэнні адна адной. І ў міжнародных пагадненнях гэтая краіна не ўдзельнічае.

У Абхазіі могуць не выконваць рашэння беларускага суда, які вызначыў месца пражывання дзіцёнка з маці ў Беларусі.

«Я спытала, чаму паводле артыкулу 15 Саюзнай дамовы мы не можам звярнуцца ў Расею для абароны грамадзянаў, якія жывуць у Саюзнай дзяржаве. «Не, нельга». — «Ну добра, чаму?» — «МЗС так сказала», — Анастасія пераказвае адну са шматлікіх размоваў з чыноўнікамі.

Эксперымент: ці незнаёмая асоба можа ўвайсці ў дзіцячы садок?

Пасля трагедыі ў Расеі, дзе хлопчык загінуў ад рук старонняга ў дзіцячым садку, мы правялі эксперымент, каб даведацца, ці пад надзейнай аховаю беларускія дзеці. Мы паспрабавалі зайсці ў 7 садкоў у розных частках Менску.

Жанчына разгубленая. Наймаць адваката — 150 долараў за дзень працы, якіх у маці няма. У афіцыйных адказах ёй раяць звяртацца па дапамогу ў Грузію. Але гэта рабіць бессэнсоўна, бо дэ-факта тэрыторыя кантралюецца Расеяй. Звярнуцца ж у МЗС Расеі па дапамогу нашыя дыпламаты не могуць — палітыка.

Пайшоў ужо 9-ы месяц, як жанчына не бачыць дачкі. Спрабуе змагацца, але ёй не хапае падтрымання з боку дзяржавы: парады ці падказкі, што яшчэ можна зрабіць. Тым часам былы муж пагражае забраць і другое дзіця.

Мяжа з Расеяй — шчыліна для кіднэпінгу

Дзякуючы Саюзнай дамове мяжа з Расеяй ніяк не кантралюецца — вывозь каго хочаш. Трэці год з Грузіі спрабуюць вярнуць 6-гадовага Сяргея, якога таксама вывезлі праз Расею.

«Яны нічога не робяць, ні паліцыя, ні якія-небудзь органы ўлады, — распавядае Вікторыя Ілліна, маці хлопчыка, якая вымушаная заставацца ў Грузіі ўжо пяты месяц, каб бачыць сына. — Хоць мы з адвакатам пісалі і ў Апарат народнага абаронцы, і ў юстыцыю, і ў галоўную сацыяльную службу. Нічога. Нават амбасада, я магу сказаць, ніяк не рэагуе».

Драма са зніклым у Горадні дзіцём закончылася шчаслівым фіналам

Больш за два месяцы маці шасцігадовага Мішы не ведала, дзе ейнае дзіця. Бацька забраў Мішу з садка і знік у невядомым кірунку. Сямейная драма нарэшце скончылася: бацьку знайшлі ў Расеі, а маці ўжо сустрэлася з сынам і вязе яго на радзіму.

Нядаўна з Анапы дамоў вярнулі 6-гадовага Міхаэля. Дагэтуль чатыры гады ішлі пошукі 10-гадовага Рамана, які знайшоўся ў Крыме.

«Галоўны інструмент у развязанні такіх сітуацыяў — Гаагская канвенцыя аб грамадзянска-прававых аспектах крадзяжу дзяцей. Канвенцыя якраз накіраваная на тое, каб вярнуць дзіця, скрадзенае бацькамі», — тлумачыць як дзейнічаць кіраўніца інфалініі праграмы «La strada» Вераніка Нікалайчык.

Гэтая працэдура доўгая, няпростая. Напрыклад, у вяртанні дзяцей краіна можа адмовіць, калі патрабаванне было пададзенае пазней, чым праз год пасля знікнення, бо малы мог адаптавацца да новых умоваў жыцця. Або калі ёсць рызыка псіхалагічнай ці фізічнай шкоды дзіцяці.

«Цэнтральны орган у Беларусі, які адказвае за дапамогу, калі такая сітуацыя адбылася, — Міністэрства юстыцыі. У прыватнасці, гэта аддзел выканання міжнародных дамоваў», — кажа Вераніка Нікалайчык.

Судовае рашэнне ператварыла жыццё дзіцяці ў пекла

Судовае рашэнне, прынятае насуперак пажаданням дзіцяці, можа паламаць не толькі ягоную псіхіку, але і лёс.

Гэта агульнае правіла. Аднак калі краіна аказалася па-за ўсімі міжнароднымі пагадненнямі — як, напрыклад, Абхазія ці нават Бельгія, — то трэба вырашаць пытанне на месцы.

«Звяртацца наўпрост на тэрыторыі гэтай дзяржавы з адпаведнымі патрабаваннямі ва ўстаноўленым гэтым жа дзяржавай парадку. І атрымліваць рашэнне на тэрыторыі гэтай дзяржавы», — раіць адвакат Уладзімір Шапашнікаў.

Праз гэта галоўнае дасягненне інтэграцыі з бязмежным суседам — адсутнасць кантролю на мяжы — выглядае ўжо не такім і прывабным. Шчыліна для кіднэпінгу. Пра якую варта памятаць, калі бярэшся шлюбам, асабліва — з замежнымі грамадзянамі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».


https://belsat.eu/programs/dziravaya-myazha-yak-z-belarusi-vykradayuts-dzyatsej-praz-raseyu/

Последние новости