haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

06.03.2020 15:02

481 просмотр

0 комментариев

Новая Беларусь. Крочыць беларускім шляхам да праўды і пазбягаць падману

Апошнюю чвэрць стагоддзя Беларусь жыве ў атачэнні хлусні, якая пачалася з жадання кіраўніка краіны ня вясці Беларусь за цывілізаваным светам, а весці ў накірунку развітання з роднай мовай і пазбаўлення нацыянальных гістарычных сімвалаў. Менавіта цывілізаваны свет жыве паводле агульначалавечых каштоўнасцяў, па прынцыпах прававой дзяржавы, а мы ўсё глыбей вязнем у савецкім мінулым, «кіруючыся» паняццямі аднаго чалавека.

І трэба аддаць належнае імпэту наша першага прэзідэнта, што ён даволі далёка адвёў Беларусь ад стандартаў цывілізаванага свету. Маладое пакаленне беларусаў ўжо і не памятае, як гэта чуць прамыя трансляцыі з залы пасяджэнняў заканадаўчага органа краіны. Маладое пакаленне ужо не ведае, што гэта такое парламенцкая апазіцыя. Маладое пакаленне ужо і не памятае, што магчыма не быць у піянерыі і БРСМ. Шмат чаго яно ня ведае...

А наша краіна ўжо і не ведае, што такое свабодныя і адкрытыя выбары, калі магчыма пабачыць кожны бюлетэнь і пералічыць галасы па бюлетэнях. Краіна не памятае, што такое рэальнае мясцовае самакіраванне, бо кіраўнікі адміністрацый прызначаюцца, а не абіраюцца насельніцтвам і іх дзейнасць не падкантрольна грамадству. Краіна у рэшце-рэшт прызвычаілася жыць не па нормах права, а па паняццях аднаго чалавека, калі знікла незалежная судовая улада. Падобных адрозненняў Беларусі ад цывілізаваных краінаў процьма.

Але не ўсё так саўкова ў нас. Вось зараз у ЗША адбыўся супераўторак, калі ў Дэмакратычнай партыі ЗША змяніўся лідэр кандыдатскай гонкі за пасаду прэзідэнта. А на Беларусі некалькі дэмакратычных структур распачанаюць з 6 сакавіка з нашага Гарадка праймерыз у сваім абмежаваным асяроддзі.

Пры гэтым вядучы на аналітычным парталу, быццам бы не ведаюць азначэнне праймерыз, сцвярджаюць, што ён пачнецца на Віцебшчыне. І гэтым, як кажуць, льюць бальзам на душы нашых тутэйшых кіраўнікоў АГП, якія з гэтым словам на вуснах, яшчэ з нулявых гадоў імкнуліся арганізаваць праймерыз у сваёй партыі. Але ж правалілася цэ працэдура ў тых нулявых.

Толькі праймерыз сапраўды гэта УНУТРЫПАРТЫЙНАЕ выяўленне мацнейшага кандыдата для нацыянальных выбараў. А у нас аж пяць партыйных і грамадскіх структур, якія да гэтага часу сябе нават кааліцыяй не называюць і простае галасаванне сваіх прыхільнікаў называюць гучным імя — праймерыз.

Праўда не усе ініцыятыры гэтай дзеі — галасавання прыхільнікаў — называюць гэтую джзею праймерыз. Канкурэнтам у гэтым апазіцыйным асяродку амерыканскаму слову выступае наша тутэйшае — народнае галасаванне. Народнае галасаванне ў паліталогіі называецца рэферэндумам, які можа быць нацыянальным або мясцовым, але як кажуць — усеагульным. А назваць галасаванне сваіх прыхільнікаў, кола якіх даволі абмежавана, НАРОДНЫМ ГАЛАСАВАННЕМ па першаму — не сціпла, а па другому — не дакладна.

Не меншым падманам саміх сябе з’яўляецца і ужыванне слова СІЛА ў адносінах да нашага дэмакратычнага руху, які па вялікаму рахунку ператварыўся ў дэсідэнцкі рух, рух іншадумцаў – рух людзей якія трымаюцца іншых каштоўнасцей чым улада. Гэты рух на Беларусі мае вялікі патэнцыял, бо Лукашэнка са сваім атачэннем пахрас у хлусні з дзяржаўнай прапагандай. Але калі на нашы сустрэчы прыходзіць пераважна сталае насельніцтва, якое складае ад 0,024% ад насельніцтва Віцебску да 0,114% насельніцтва Шаркаўшчыны, то казаць пра СІЛУ не трэба. Рэальнай сілай па паліталагічных ацэнках можа быць 2% актыўных грамадзян.

Трэба мець мэту – аб’яднанне у нацыянальным руху “За праўду!” калі 1% выбаршчыкаў – значыць 60 тысяч неабыякавых грамадзян. Калі будзем любіць Лукашэнку, як саміх сябе, то выйсці на гэту лічбу магчыма, пазбягаючы памылак і працуючы штогадзінна.

Шаноўныя арганізатары! Называйце рэчы сваімі імёнамі, кажыце праўду: галасаванне прыхільнікаў дэмакратыі за лепшага кандыдата, які прадставіць найлепшую праграму пераўтварэнняў для Беларусі на 2020 год. А калі дамовіцеся пра кааліцыю, саюз, хаўрус з пэўнай платформай і назвай, напрыклад «За праўду», «За адзінства» ці «За новую Беларусь», ці «За свабодныя і адкрытыя выбары», ці яшчэ якой. То тады наша галасаванне з вялікай нацяжкай магчыма будзе назваць унутрыкааліцыйным праймеразам. Але зноў жа не народным галасаваннем.

Не варта апазіцыі падменьваць базывыя паняцці сваім «новаязам». Не варта капіраваць падобную практыку ўладаў, што дзейнічае паўсюдна. Таму памятайце: кажыце людзям праўду і людзі да вас пацягнуцца.

Плёну!

Леанід Гаравы, сябар ЦРК БСДП.

Последние новости