haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

09.03.2020 07:46

581 просмотр

0 комментариев

Чаму Беларусь змагаецца з каронавірусам лепш, чымся Італія

Каб спыніць распаўсюд каронавірусу італьянскім уладам давялося аб’явіць каранцін для 16 млн чалавек. Аляксандр Папко — пра тое, чаму гэтая гісторыя не пагражае (прынамсі, пакуль) Беларусі.

Рызыка таго, што ў нас з’явяцца цяжкахворыя на каронавірус, невялікая — заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. У Беларусі ёсць магчымасці абараніцца ад эпідэміі.

«У адрозненне ад шмат якіх краінаў, у нас крыху іншая канструкцыя сістэмы, якая дазваляе больш аператыўна і адэкватна рэагаваць на наяўныя выклікі», — мяркуе Уладзімір Каранік.

Надзейным бар’ерам для эпідэміі міністр лічыць нашыя санэпідэмстанцыі ды інфекцыйныя шпіталі, дзе можна хутка ізаляваць захварэлых. Першы захварэлы — студэнт БНТУ — ужо вылечыўся. Тры дзясяткі асобаў, якія кантактавалі з ім, будуць выпісаныя з каранціну на наступным тыдні.