haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

22.03.2020 09:06

213 просмотров

0 комментариев

ВІДЭА. Лукашэнка хоча праскочыць каронавірус на чырвонае

Усе суседзі Беларусі пайшлі на надзвычайныя захады ў сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі. Закрытыя школы, універсітэты, рэстараны, нехта працуе з дому, хтосьці ў вымушаным адпачынку. Але што больш важна — закрытыя межы. Адарванымі ад дому застаюцца тысячы людзей, і пакуль суразмоўцы «Прасвету» кажуць адно: гэта наўрад ці скончыцца праз 2 тыдні. Як сустрэлі пандэмію каронавіруса ў Беларусі і ў краінах-суседзях — у сюжэце.

Еўразвяз абвесціў забарону на ўезд на 30 дзён. Апроч таго, краіны пазакрывалі межы і ўнутры Еўрапейскай супольнасці. Беларусь — адзіная з еўрапейскіх краінаў, якая пакуль трымае свае межы адкрытымі.

«На дадзены момант САЗ абвесціла пандэмію. Для Беларусі гэта не мае ніякага значэння», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Абноўлена

Каронавірус ў свеце і Беларусі. Галоўнае

2020.03.16 21:26

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка казаў, што каронавірус — гэта пустое. На гэтым — што ўсё гэта масавы псіхоз, і трэба лячыцца полем. Але ўрэшце на нарадзе аб сітуацыі санэпід дазволіў бацькам не адпраўляць дзяцей у школы, калі тыя баяцца захварэць. Афіцыйных каранцінных захадаў усцяж няма. А калі людзі жывуць ад заробку да заробку, яны і не могуць дазволіць сабе самакаранцін.

Ганна Канапацкая, палітычная дзяячка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў VI склікання:

«Гэта вельмі падобна на тое, як п’яная матуля спрабуе на чырвоны перабегчы 6-палосную дарогу. Яна яе перабяжыць, але наколькі апраўданая гэтая рызыка? Я думаю, што беларусы не гатовыя да такіх рызыкаў. І магчыма, уладам трэба падумаць, якія б ні былі эканамічныя страты ў мільёны ці мільярды рублёў, яны не супастаўляльныя з коштам чалавечага жыцця».

Бізнесовец Вадзім Цітоў, які на гэтым тыдні эвакуяваўся з Вільні, працу беларускага МЗС ацэньвае станоўча, на ягоны электронны ліст адказалі цягам 10 хвілінаў і дапамаглі з маршрутам. А вось на мяжы няма ніякіх захадаў бяспекі.

Hавiны

У Беларусі зарэгістравалі 76 выпадкаў каронавірусу

20 хвілінаў

Вадзім Цітоў, бізнесовец:

«Нікога не правяралі і не спраўджвалі, хто адкуль едзе. З намі было вельмі шмат дальнабойнікаў, якія працуюць на літоўскія фірмы і працавалі ў Еўропе. Ніхто не пытаў, дзе яны былі, ніхто не фіксаваў. Гэта магчымы варыянт занясення віруса ў краіну, і гэтыя людзі разʼехаліся на маршрутках па ўсёй краіне».

Суседзі Беларусі, у прыватнасці Украіна, спрабуюць граць на апярэджанне. Кіеў максімальна абмежаваўуезд і выезд, не працуе метро. Але самыя ўкраінцы да віруса ставяцца даволі бесклапотна, пакуль гэта яшчэ «недзе там». Лік афіцыйна пацверджаных захворванняў на інфекцыю ва Украіне самы нізкі ў рэгіёне — 21 выпадак. Пасля каранціну ў найгоршай сітуацыі жыхары непрызнаных рэгіёнаў. Межы з Данецкам і Луганскам закрылі і Кіеў, і Масква.

На захадзе Украіны да каронавіруса ставяцца з большым разуменнем і нават параўноўваюць з чумою. Калі ў еўрапейскіх краінах за парушэнне каранціну ўвялі штрафы, то ва Украіне гэта ўжо крымінальная адказнасць. Такія крокі неабходныя, каб выйграць час і падрыхтаваць медыкаў.

Вольга Стэфанішына, дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны, былая віцэ-міністарка аховы здароўя:

«Сістэма аховы здароўя сёння, на вялікі жаль, не гатовая да гэтага выкліку. І, на маю думку, увядзенне каранціну цяпер — гэта магчымасць уладам выйграць час, каб закупіць спецыяльныя касцюмы для медыкаў, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх. То бок каранцін дасць адтэрмінаванне ўладзе, каб падрыхтаваць сістэму аховы здароўя».

У Літве каранцін абвешчаны да 30 сакавіка. Рэстараны пакуюць ежу з сабой, грамадскі транспарт ходзіць, але людзей на вуліцах практычна не бачна.

Жыхары Вільні:

«Тралейбусы напалову пустыя, людзі сядзяць далёка адно ад аднога. У нас у горадзе няма віруса, я так лічу».

«Нейкія захады прынятыя, а ў асноўным усё разлічана на свядомасць людзей. Інфармацыі вельмі шмат, і кожны чалавек для сябе мусіць вызначыць, наколькі для яго важная тая ці іншая сустрэча».

«Бачыце, адзін, як зомбі, хаджу».

Апроч уласна каронавіруса выклікам для Еўропы стала пытанне лагістыкі. Межы для фураў ніхто не закрываў, але чэргі на межах расцягнуліся на дзясяткі кіламетраў. Стаяць і тыя, хто спрабуе вярнуцца дамоў уласным аўтам.

Hавiны

Лукашэнка: паехаў у Польшчу — будзеш там сядзець, пакуль не скончыцца пандэмія

2020.03.21 13:19

Жыхары Польшчы:

«Гэта проста драма. Людзі 17 гадзінаў чакаюць, няма прыбіральняў, нічога няма».

«Едзем з Бельгіі, стаім на мяжы 14 гадзінаў».

У Польшчы на каранцін адправілі ўвесь урад, пасля таго як дыягназ COVID-19 пацвердзіўся ў міністра аховы навакольнага асяроддзя Міхала Вося. Што праўда, каранцін доўжыўся адзін дзень, рэшта міністраў здаровыя, паведамілі ў кабінеце міністраў. Прэмʼер Польшчы паабяцаў вылучыць 52 млрд долараў на падтрыманне эканомікі і антыкрызісныя захады ў сувязі з каронавірусам. Большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што гэта нават не пачатак эпідэміі ў нашым рэгіёне, а толькі першыя сімптомы.

Паводле доктара медычных навук Эрнэста Кухара, калі аналізаваць звесткі Кітаюды Італіі, то там кожныя 7 дзён колькасць заражэнняў каронавірусам павялічвалася ўдвая. То бок адзін хворы заражае ў сярэднім дзвюх здаровых асобаў.

Эрнэст Кухар, доктар медычных навук, прафесар Варшаўскага медуніверсітэту:

«Найвялікшая праблема — гэта доступ да дыягностыкі. Як вы ведаеце, на гэтую хваробу няма лекаў і вакцыны. Адзінае, што можам зрабіць, — ізаляваць хворых, каб не заражалі іншых. Але каб ізаляваць хворых, мусім ведаць, хто захварэў. І цяпер уявіце сабе сітуацыю: мы ў Польшчы маем штомесяц мільён чалавек, якія хварэюць грыпам. Адзін мільён! У тым мільёне — некалькі дзясяткаў хворых на каронавірус. Гэта пошук іголкі ў стозе сена».

Найгоршы прагноз, які дае суразмоўца «Прасвету», параўноўваючы новы каронавірус з іспанкай, своеасаблівай формай грыпу, з якой Еўропа сутыкнулася на пачатку XX ст., заключаецца ў тым, што пандэмія расцягнецца нават на 500 дзён. Менавіта столькі доўжылася іспанка, якая забрала жыцці ад 50 да 100 млн чалавек.

Аркадзь Несцярэнка, belsat.eu

Фота вокладкі: Tatyana Zenkovich/Pool

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 20.03.2020

Html 5

Іншыя тэмы выдання:

  • У Расеі бяда ідзе і бяду вядзе. Нафтавая вайна адначасова з эпідэміяй
  • У Кітаі ёсць вакцына супраць каронавіруса
  • Хворыя на хлусню. Як не даць сябе заразіць фэйкамі?
  • Што пасля пандэміі?
  • https://belsat.eu/news/lukashenka-hocha-praskochyts-karonavirus-na-chyrvonae/

Последние новости