haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

15.05.2020 16:48

1095 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі раён выйшаў на трэццяе месца у вобласці па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 сярод сельскіх раёнаў

Гарадоцкі раённы штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай коронавирусом паведаміў, што колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у раёне па стану на 15 траўня дасягнула 89 чалавек.

Доўгі час наш раён па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 не вылучаўся сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Бо ў красавіку «лідзіраваў» Докшыцкі раён, на перадзе былі таксама Бешанковіцкі, Шумілінскі, Пастаўскі, Лёзненскі і Глыбоцкі раёны.

Але на гэтым тыдні сітуацыя змянілася. 12 траўня штаб паведаміў, што ў раёне зарэгістраваны 71 выпадак станоўчых тэстаў на COVID-1, а выздаравела — 21 чалавек. Папярэдняя інфармацыя была ад 6 траўня і ў ёй паведамлялася пра 48 станоўчых тэстаў на COVID-19 і выздараўленне 6 чалавек. Фактычна за дзевяць дзён афіцыйная колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 падвоілася. Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/news_raion-ru/

А гэта значыць, што эпідэмія COVID-19 у Гарадоцкім раёне пашыраецца. Штаб не паведамляе аб колькасціі смярцей ад COVID-19, але пахаванне ў закрытых трунах сведчыць пра тое, што такія смерці ў раёне ёсць.

Што датычыцца агульнай сітуацыі на Віцебшчыне з COVID-19, то пры ўсёй закрытасці інфармацыі па каранавірусу, маюцца наступныя даныя. У Пастаўскім раёне 7 траўня было 104 хворых на COVID-19, у Глыбоцкім раёне 14 траўня было 94 хворых, у Шумілінскім раёне — 85 хворых. У Докшацкім раёне улады не інфармавалі грамадства з 17 красавіка. Па стану на 12 траўня ў Лёзненскім раёне было — 66 хворых, а ў Бешанковіцкім — 60.

Па віцебску інфармацыя не абнаўлялася з 24 красавіка, калі там было больш 1550 станоўчых тэстаў, па Аршанскаму раёну з 22 красавіка, калі паведамілі пра 82 выпадкі і 5 смярцей, а ў Полацкім рэгіёне сказалі 4 траўня пра 313 выпадкаў. Паводле: https://news.vitebsk.cc/2020/05/14/v-glubokskom-rajone-94-zarazheniya-koronavirusom-v-shumilinskom-85/

Нагадаем, 6 траўня раённы штаб паведаміў, што ў Гарадоцкім раёне прыняты шэраг супрацьэпідэмічных мер:

праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца;

створаны і забяспечаны ўмовы захавання правілаў асабістай гігіены работнікамі арганізацый, устаноў і ведамстваў раёна;

адмененыя масавыя мерапрыемствы;

не праводзяцца выставы, прэзентацыі і кірмашы ў закрытых памяшканнях;

забаронена наведванне сацыяльных устаноў для пажылых людзей староннімі асобамі;

перанесены планавыя абследавання спецыялізаванымі арганізацыямі жыллёва-камунальнай сферы;

праводзяцца дэзінфекцыйныя мерапрыемствы ў грамадскім транспарце, гасцініцах, інтэрнатах, лазнях, пад’ездах жылых дамоў;

прынятыя супрацьэпідэмічныя меры ў гандлёвай сетцы і аб’ектах грамадскага харчавання, гасцініцах, кемпінгах, а таксама на рэлігійных аб’ектах;

абмежаваная праца дыскатэк і забаўляльных устаноў;

забяспечаны сістэмны кантроль за выкананнем самаізаляцыі ў хатніх умовах асоб, якія ёй падлягаюць ;

Паважаныя городокчане і жыхары раёна, у мэтах прафілактыкі імклівага распаўсюджвання вірусных інфекцый на тэрыторыі раёна і за яго межамі, просім вас максімальна выконваць правілы асабістай гігіены і ўзровень сацыяльнага дыстанцыяваньня.

Ад сябе дадацім, што акрамя дыстанцыяваньня варта знаходзіцца ў грамадскіх месцах ў масцы, а дома дэзынфіцыраваць рукі і рэчы, якія набывалі.

Л. Антонаў.

Последние новости