haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

22.05.2020 21:07

1077 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі раён выйшаў на першае месца на Віцебшчыне па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 сярод сельскіх раёнаў

На гэтым тыдні Гарадоцкі штаб абнавіў 21 траўня інфармацыю аб колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 і апынуўся на першым месцы ў вобласці сярод сельскіх раёнаў, абайшоўшы і Глыбоцкі раён.

Гарадоцкі раённы штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай коронавирусом паведаміў, што колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у раёне па стану на 21 траўня дасягнула 126 чалавек, выздаравела 44 чалавека. Гэта сведчыць, што эпідэмія COVID-19 у Гарадоцкім раёне пашыраецца. Толькі раённы штаб па ранейшаму не паведамляе аб колькасціі смярцей ад COVID-19. Між тым пахаванне ў закрытых трунах сведчыць пра тое, што такія смерці ў раёне ёсць.

Нагадаем, што доўгі час наш раён па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19 не вылучаўся сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Бо ў красавіку «лідзіраваў» Докшыцкі раён, на перадзе былі таксама Бешанковіцкі, Шумілінскі, Пастаўскі, Лёзненскі і Глыбоцкі раёны.

Мы пісалі, што мінулым тыдні сітуацыя змянілася. 12 траўня штаб паведаміў, што ў раёне зарэгістраваны 71 выпадак станоўчых тэстаў на COVID-1, а выздаравела — 21 чалавек. А колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 на мінулым тыдні дасягнула 89 чалавек.

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/news_raion-ru/

Варта адзначыць, што вельмі малая колькасць раённых штабоў зараз сістэматычна дае інфармацыю сваім грамадзянам. Гэту важную інфармацыю аб здароў’е сваіх грамадзян за прайшоўшы тыдзень яшчэ паведамлялі толькі ў такіх раёнах: Глыбоцкім, Шумілінскім, Бешанковіцкім і УСЁ...

Астатнія кіраўнікі штабоў раёнаў мусіць бяздзейнічаюць і не лічаць патрэбным казаць пра сітуацыю з эпідэміяй. Быццам бы яе няма.

Абноўленая інфармацыя з раёнаў была такая: Глыбоцкім раёне 18 траўня было 123 хворых на каранавірус, Шумілінскім р-не 14 траўня — 76 хворых, Бешанковіцкім р-не 20 траўня — 70 хворых.

А астатнія амаль 20(!!!) раёнаў ніякую інфармацыю ні на сайтах, ні ў раённых газетах з красавіка або пачатку траўня па інфармацыі сайта «Народныя навіны Віцебска» НЕ ПАВЕДАМЛЯЮЦЬ. Паводле: https://news.vitebsk.cc/2020/05/20/karta-rasprostraneniya-koronavirusnoj-infektsii-v-vitebskoj-oblasti/

На 22 мая ў Беларусі зарэгістравана 34 303 (+932) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 419 004 тэсты, паведамляе Мінздароўя. Выздаравелі 12 833 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Іх выпісалі, піша https://nn.by/?c=ar&i=252257

Таксама «Наша Ніва» сёння паведаміла, што ўскрыліся лічбы: толькі ў рэанімацыях Мінска ў красавіку памерлі 117 чалавек з каранавірусам
https://nn.by/?c=ar&i=252285

Гэта сведчыць, што Мінздароўя Беларусі хлусіць пра колькасць памерлых ад каронавіруса сярод нашых грамадзян.

Сітуацыя з эпідэміяй COVID-19 сведчыць, што расслабляцца НЕЛЬГА. Варта штодзённа выконваць парады медыкаў па ахове свайго здарорўя: маска, пальчаткі, апрацоўка рук, прадуктаў антысептыкам і з мылам.

Л. Антонаў.

Последние новости