haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

30.05.2020 10:17

335 просмотров

0 комментариев

Пры рэкорднай колькасці удзельнікаў апытання на галасаванні 9 жніўня лідзіруе «супраць усіх» і Святлана Ціханоўская

Напрыканцы траўня для чытачоў нашага сайта ў сацыяльных сетках «ВК» і «ОК» было арганізавана апытанне «Как бы вы проголосовали, если выборы были уже завтра?», якое дала крыху нечаканыя вынікі. Гэта персанальнае апытанне вывела на першае месца кандыдата «супраць усіх» і г.д..

Найперш у тым, што ў апытанне ў групе сайта «Ўкантакце» ў ім прыняла ўдзел рэкордная кольнасць чытачоў — 191, бо гэта амаь у тры разы больш чым звычайна прымала удзел. І гэта пры тым, што апытанне не было ананімным і было бачна — хто за што галасуе.

Па-другое, перамог кандыдат — «супраць усіх», за якога прагаласавала 52 чалавека, што склала 27.23 % ад усіх удзельнікаў.

Па-трэццяе, на другое месца з перавагай ў два галасы выйшла Святлана Ціханоўская, жонка папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, які вядзе блог «Страна для жизни» — 19,37%. Святлана апярэдзіла колькасць тых, хто не пойдзе на галасаванне, бо іх апынулася 35 чалавек.

Далей на чацвёртым месцы апынуўся Віктар Бабарыка, які раней кіраваў «Белгазпрамбанкам»: за яго прагаласавала 25 чалавек — 13,09% і які мае ініцыятыўную групу ў 10101 чалавека.

«Топ-6» нашага апытання сярод 10 удзельнікаў замкнулі Аляксандр Лукашэнка, дзеючы кіраўнік краіны — 14 галасоў і Валер Цапкала, былы кіраўнік ПВТ — 12 галасоў.

За прадстаўнікоў дзеючай апазіцыі Юрыя Губарэвіча, Андрэя Дзмітрыева, Ганну Канапацку аддалі па 4-5 галасоў. На апошнім месцы апынуўся Алег Гайдукевіч ад ЛДПБ, «спарынг» кіраўніка, які зняўся са збору подпісаў на гэтым тыдні — 3 галасы.

Традыцыйна мала — 19 удзельнікаў прагаласавала ў «Аднакласніках» на аналагічнае пытанне.

Гэтае апытанне датычылася магчымага развіцця галасавання ў прэзідэнскай кампаніі, калі галасаванне было б 9 жніўня. Само галасаванне адлюстроўвае меркаванне нашых чытачоў, якія палічылі патрэбным засведчыць сваю пазіцыю адносна прэтэндэнтаў на канец траўня.

Ужо зараз відавочна, што гэтая кампанія будзе незвычайнай, сыходзячы з яе старту і з учарашніх заяў Аляксандра Лукашэнкі супраць В. Бабарыкі, С. Ціханоўскага, а таксама ў сувязі з затрыманнем Сяргея Ціханоўскага ў Гародні з магчымай правакацыяй.

Л. Антонаў

Последние новости