haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

30.07.2020 15:30

647 просмотров

0 комментариев

Жыхары з Гарадка прапануюць кандыдатам зняцца на карысць Ціханоўскай

У райцэнтры Гарадок адбыўся агітацыйны пікет, на якім каля 300 мясцовых жыхароў прынялі адпаведную рэзалюцыю.

Яе агучыла Таццяна Севярынец, давераная асоба Святланы Ціханоўскай: — Звяртаемся да іншых кандыдатаў з прапановай зняцца і далучыцца штабамі да штаба асноўнага альтэрнатыўнага кандыдата Святланы Ціханоўскай. Памножце яе моц! Толькі аб’яднаўшыся зараз, мы здольныя даць рэжыму бой! На кану — будучыня краіны. Перадусім — Беларусь!
Паводле Таццяны Севярынец, арганізатары маюць намер галасаваць за гэтую рэзалюцыю ва ўсіх райцэнтрах у ваколіцах Віцебска, дзе запланаваны агітацыйныя пікеты. Інфармацыя пра вынікі будзе паведамляцца праз сацыяльныя сеткі і незалежныя СМІ.
У Гарадку была агучана і яшчэ новая ініцыятыва, з якой выступіў мясцовы актывіст, сябар беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Леанід Гаравы. Ён прапанаваў скаардынавацца гарадоцкім прыхільнікам Святланы Ціханоўскай, гатовым да інфармацыйнай працы на сваіх выбарчых участках:
— Найбольш актыўныя могуць запісацца для сямі выбарчых участкаў гарадка, каб падтрымліваць сувязі з гарадоцкім штабам Святланы Ціханоўскай. Каб можна было даваць ім інфармацыю для распаўсюду ў сацыяльных сетках да 9-га жніўня.
Ахвотныя дапамагчы штабу Святланы Ціханоўскай пачалі запісвацца проста падчас пікета. Актыўнасць жыхароў Гарадка не засталася незаўважанай і міліцыяй: супрацоўнікаў МУС на рэгіянальны пікет даслалі з самога Віцебска, і яны назіралі за падзеямі на працягу больш як дзвюх гадзінаў — колькі доўжыўся пікет у гарадоцкім дзіцячым парку.

Последние новости