haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

13.08.2020 21:10

1151 просмотр

0 комментариев

На Зарэчанскім участку ў Гарадку ў СШ№ 2 педагогі галасы «палічылі», як трэба, для абурэння людзей

На Зарэчанскім участку Гарадка ў СШ № 2 галасы напісаныя за кандыдатаў у зусім іншай колькасці, чым на Гагарынскім. Тут за Аляксандра Лукашэнку напісалі 729 галасоў з 798 прагаласаваўшых грамадзян.

Вынікі галасавання падобныя на Зарэчанскім участку Гарадка выклікалі масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, прывялі да спынення працы шматлікіх прадпрыемстваў. Вось такія лічбы запісала старшыня ісакратар ў пратакол Зарэчнскай камісіі: з 798 прагаласаваўшых у СШ № 2: датэрмінова — 356 галасавала, па месцы знаходжання — 90, у дзень галасавання — 352. Пры гэтым за Дзмітрыева — 4, Канапацкую — 19, Лукашэнка — 724, Ціханоўскую — 40, Чэрачэня — 1, а супраць усіх — 10.

Такія лічбы былі напісаны камісіяй, якой кіравала дырэктар СШ № 2 г. Гарадка Н.Х. Яфрэмава, намеснікам была А. А. Дварэцкая, а сакратаром М. М. Гаўрылава. Пратакол таксама падісалі іншыя члены камісіі, засведчаўшы быццам бы сапраўднасць такога волівыяўлення грамадзян на Зарэчанскім участку: Аўдзеева Ганна Юр’еўна — ад раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Безгінаў Аляксандр Уладзіміравіч — - ад раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Вавілава Ірына Валер’еўна -- - ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка», Вышылова Ірына Анатольеўна, Гаўрылава Марына Мікалаеўна, Гаўрылаў Васіль Пятровіч, Дымская Вольга Мікалаеўна — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Ермаловіч Вольга Ягораўна -- - ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, Зайцаў Сяргей Анатольевіч — ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Ішчук Таццяна Віктараўна — ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Кісялёва Галіна Анатольеўна — ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Кулакова Алена Анатольеўна — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Мяжуева Рыма Міхайлаўна -- - ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Гарадоцкага раёна», Мазжараў Ігар Уладзіміравіч, Мурашкевіч Таццяна Генадзьеўна, Сацкова Валянціна Анатольеўна -- - ад грамадзян шляхам падачы заявы, Шлюева Любоў Уладзіміраўна — ад раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як яны дасягнулі такога падліку магу толькі меркаваць па ранейшаму назіранню за працай камісіі СШ№ 2 г. Гарадка. Пасля завяршэння галасавання бюлетэні па розных відах галасавання членамі камісіі сарціраваліся без ўліку галасавання выбаршчыка, потым перадаваліся старшыні камісіі і сакратару камісіі, якія і агалошвалі патрэбныя ўладзе вынікі.

Гэтыя вынікі рэзка супярэчаць вынікам Гагарынскага участка, дзе сябры камісііі самі лічылі галасы і перадавалі старшыні, для запісання толькі вынікаў галасавання. Нагадаем, што там сталыя і маладыя выбаршчкі не аддалі перамогу Лукашэнку: з 1132 прыняўшых удзел у галасаванні 502 аддалі свае галасы: за Святлану Ціханоўскую — 420, Андрэя Дзмітрыева — 41, Сяргея Чэрэчня — 25, Ганну Канапацкую — 16, а таксама 63 галасы былі супраць усіх кандыдатаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавала толькі 560 выбаршчыкаў, з якіх большая частка была сабрана на датэрміновым галасаванні і гэта толькі 49,4%..

Таму 40 галасоў за Святлану Ціханоўскую гэта здзек над волевыяўленням выбаршчыкаў Зарэчанскага ўчастка. Мяркую, што гэта ляжыць за межамі праўды ў вобласці хлусні.

Відавочна, што галасы амаль 200 грамадзян, калі не больш, камісія прыпісала Аляксандру Лукашэнку. Заклікаю выбаршчыкаў Зарэчанскага участка паведаміць аб сваім выбары пад час галасавання 9 жніўня. Я асабіста галасаваў за Святлану Ціханоўскую і апускаў скручаны бюлетэнь у скрыню. Але пакуль — дарма.

Мой тэлефон +375296723842. Калі вы зрабілі фотаздымак свайго бюлетэня, то можаце даслаць яго на мэйл: leo592202@gmail.com

Леанід Гаравы. Фота пратакола з адкрытай крыніцы.

Последние новости