haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

14.09.2020 10:05

168 просмотров

0 комментариев

У Мінску прайшоў Марш герояў: як гэта было

Кожную нядзелю, з 16 жніўня, у Мінску праходзіць масавыя маршы за свабоду, незалежнасць, супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Наогул гэта ўжо 36-ы дзень пратэстаў, што пачаліся 9 жніўня.

20:30

А вось відэа з Драздоў, калі сілавікі выкарысталі святлошумавыя гранаты.

20:20

20:15

20:13

На Пушкінскай працягваюцца затрыманні.

20:01

19:58

Рэдактарка dev.by Наталля Правалеўская знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Меркавана, затрымана на акцыі.

19:49

Дэманстрантаў сёння абстралялі на вуліцы Ціхай, калі яны адыходзілі ад дома Лідзіі Ярмошынай.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага эпізоду.

Некалькі тысяч дэманстрантаў падышлі да дома Ярмошынай на вуліцы Ціхай, скандуючы «Баба Ліда, мы на чай!». Яны пакінулі каля агароджы яе палацыка плакаты і сімвалічныя падарункі.

Калі яны адыходзілі ад дома Ярмошынай, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і зрабілі чатыры стрэлы ў кірунку дэманстрантаў. Яны сталі адбягаць. Паказальна, што іншыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.

Карэспандэнт НН не можа сказаць, ці былі там параненыя, бо сітуацыя развівалася хаатычна. Але былі затрыманыя.

19:48

19:40

МУС паведамляе пра затрыманне ў сталіцы 400 чалавек.

19:34

Пачалася зачыстка Пушкінскай. Там заставалася шмат пратэстоўцаў. З дзясятак затрыманых.

19:26

Метро працуе ў штатным рэжыме.

19:23

Дэманстранты прапусцілі ўсе тралейбусы і аўтобусы, кіроўцы паказалі ў адказ пальцамі знак перамогі. Заторы збольшага зніклі.

19:04

Ад Пушкінскай у бок Матусевіча і Альшэўскага — дзясяткі тысяч чалавек. Рух перакрыты. Усе сігналяць, махаюць сцягамі. Атмасфера карнавальная.

19:01

18:55

У МУС распавялі, навошта выкарыстоўвалі вадамёт у Брэсце. «З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху».

18:47

Дэманстранты занялі праспект Пушкіна. Рухаюцца калонай да станцыі метро «Пушкінская».

18:43

Сёння днём затрымалі галоўную рэдактарку dev.by Наталлю Правалінскую. Рэдакцыя спрабуе высветліць яе месцазнаходжанне.

18:38

Закрытыя станцыі метро: «Спартыўная», «Пушкінская», «Моладзевая», «Фрунзенская», «Няміга».

18:22

Некалькі тысяч людзей ідзе ў бок Пушкінскай, а некалькі дзясяткаў тысяч знаходзіцца ля стэлы, каля Музея Bялікай Айчыннай вайны.

18:20

У Драздах дэманстрантаў разганялі святлошумавымі гранатамі, ёсць затрыманыя.

18:15

Калона ад ГЦ «Арэна-Сіці» рушыла назад у бок Пушкінскай тым жа маршрутам

18:01

Тэхніка едзе следам

17:57

Частка людзей вяртаецца да стэлы

17:50

Сітуацыя ля ГЦ «Арэна-Сіці». Частка людзей шпацыруюць па праспекце Пераможцаў. Некаторыя адпраўляюцца гуляць па бакавых вуліцах Драздоў. Шмат людзей імкнуцца абысці кардон сілавікоў праз Інстытут фізкультуры

17:45

Радыё Свабода паведамляе пра масавыя затрыманні на вуліцы Нарачанскай. Людзі хацелі абысці кардон сілавікоў, але там іх сустрэў АМАП.

17:39

Галава асноўнай калоны пратэстоўцаў зараз ля ГЦ «Арэна-Сіці». Хвост калоны выходзіць з Арлоўскай на праспект Пераможцаў. Вялізная частка праспекта цалкам занятая дэманстрантамі

17:36

Пратэстоўцы спрабавалі абысці сілавікоў праз сам ГЦ, але тыя заблакавалі некалькі ўваходаў.

Сюды падагналі чатыры вадамёты і некалькі аўтазакаў.

17:25

Шмат аўтазакаў пад’ехала да гандлёвага цэнтра Palazzo, што на скрыжаванні Арлоўскай і Ціміразева. Тут зараз ідзе хвост вялікай калоны, што рушыла на праспект Пераможцаў

17:10

Людзі дайшлі фактычна 10 метраў да ланцуга АМАПа каля Арэна-Сіці, да іх падышлі пару міліцэйскіх начальнікаў, але дыялогу не атрымалася

У Брэсце на вуліцы з’явіўся вадамёт. Яго ўжылі супраць пратэстоўцаў на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Пачаліся жорсткія затрымання, шмат АМАПа.

17:01

Людзі вырашылі не ісці на Дразды, а пайсці ў бок Мінск-арэны, але падыход туды перагароджаны шчытамі і спецтэхнікай. Людзі думаюць, што рабіць

16:48

16:35

Калона, што рухалася з Пушкінскай, выйшла на праспект Пераможцаў

Затрыманне ў Гродне жанчыны іншай жанчынай. Фота Tut.by

16:26

Нававіленскую ў раёне крамы аўтазапчастак перакрылі сілавікі

16:23

Дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў разганялі газам. Медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым.

16:20

Амапаўцы здымаюць людзей і затрымліваюць з агароджы Крупецкіх могілак. Людзей адцясняюць да футбольнага манежа. Ужо каля 20 аўтазакаў.

16:17

Масавыя затрыманні каля Арэна-Сіці. Людзей адлоўліваюць каля Універсітэта фізкультуры. Там стаіць каля 20 аўтазакаў.

16:09

Па Кальварыйскай уздоўж «Каскада» ў бок Пушкінскай рухаецца яшчэ адна калона.

16:03

Каля «Арэна-Сіці» сабралася каля 8 тысяч чалавек

16:00

Яшчэ адна калона, што рухалася па Арлоўскай, дайшла да скрыжавання з Нававіленскай і павярнула направа ў бок Драздоў.

15:58

Тым часам калона, што рухаецца па праспекце Пушкіна, дасягнула скрыжавання з Прытыцкага. Спыніліся каля народнага мемарыяла памяці Аляксандра Тарайкоўскага

15:49

Каля 5 тысяч чалавек выйшлі каля Bяснянкі на праспект Пераможцаў у раёне гасцініцы «Bікторыя-Алімп». Ідуць па праспекце ў бок «Арэна-Сіці»

15:48

Вялікая калона, у якой не менш за 10 тысяч чалавек, працягвае рухацца па Арлоўскай. Праходзячы міма будынка Савецкага РАУСа, людзі крычалі «Ганьба!» і «Выпускай!»

15:45

У раёне моста ля «Кароны» зліваюцца калона пратэстоўцаў, якая прыйшла ад Стэлы, з калонай, якая была на Кальварыйскай. Цяпер агульная калона, у якой дзясяткі тысяч чалавек, рухаецца па Кальварыйскай у бок Пушкінскай.

Фота Bадзіма Заміроўскага

Фота Bадзіма Заміроўскага

Праходзячы міма «Каскада», калона скандуе «Каскад — малайцы!». У адказ жыхары мікрараёна вывесілі з акон і балконаў дзясяткі нацыянальных сцягоў.

15:42

У 15.40 адкрыты станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа».

15:41

Амапаўцы загналі ў «Арэна-Сіці» 150-200 чалавек. Двух хлопцаў затрымалі.

15:35

У калоне па Арлоўскай ідуць не менш за 10 тысяч чалавек.

15:20

Тысячы людзей выйшлі на пратэст у Брэсце. Скандуюць: «Верым, можам, пераможам!»

15:10

На праезнай частцы праспекта Пераможцаў ужо каля 10 тысяч чалавек. Людзі ідуць у бок стэлы «Мінск — горад-герой». Частка людзей збочыла на Машэрава і рухаецца ў бок Ціміразева.

Некалькі калон сышлося ў раёне плошчы Бангалор, прайшлі Парк дружбы народаў і ідзе ў напрамку праспекта Пераможцаў і Драздоў.

15:03

Акцыя ў Гродне, фота Кацярыны Гардзеевай.

14:59

Сілавікі не здолелі разагнаць вялікую калону дэманстрантаў на Мельнікайце. Людзі рушылі да Стэлы. Туды ж кіруюцца тысячы дэманстрантаў па праспекце Пераможцаў і Нямізе

14:57

У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнэтам. У аператараў А1 і МТС у цэнтры горада ён цалкам не працуе, з life:) сітуацыя пакуль не зразумелая.

14:56

У раёне плошчы Бангалор каля трох тысяч чалавек. Побач стаяць бусікі, але затрыманняў пакуль няма. Калона пакуль не рухаецца, чакаюць людзей.

14:51

У 14.40 на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга, Фрунзенская. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.

14:50

Некалькі тысяч дэманстрантаў сабраліся на вуліцы Мельнікайце. Прыехалі некалькі соцень сілавікоў, аўтазакі. Пачаліся затрыманні, людзей адцясняюць да праспекта Пераможцаў

14:45

Сілавікі пашыхтаваліся на вуліцы Танка, пабеглі ў кірунку дэманстрантаў

14:39

Сілавікі з’ехалі з Залатой Горкі. Калі сілавікі разганялі натоўп, людзі крычалі тым, хто быў на балконах, каб адчынялі дзверы ў пад’езды. У выніку пасля зачысткі дзясяткі людзей выходзяць з пад’ездаў. Таксама пацярпела кавярня «Зерно», там перавярнулі столікі і пабілі посуд. Ёсць затрыманыя.

14:38

На Старажоўскай калона ў некалькі соцень чалавек. Прыйшлі з боку праспекта.

14:37

14:35

Каля 10 тысяч дэманстрантаў сабралася ў раёне Юбілейнай плошчы, метро Фрунзенская. Сюды перайшлі і людзі, якіх выцеснілі з Нямігі.

14:33

Некалькі тысяч чалавек сабраліся на праспекце Пераможцаў. Людзі стаяць з боку гандлёвага цэнтра «Галерэя». Скандуюць: «гэта наш горад». Да іх з усіх бакоў падцягваюцца іншыя дэманстранты. Уздоўж праспекта ездзяць аўтазакі, аўтобусы без нумароў (паехалі ў бок Палаца спорту). Пад’ехалі аўтазакі, з іх выбеглі байцы, людзі разбегліся, нырнулі ў двары. Пакуль затрыманых не выводзілі, піша Tut.by

14:30

У раёне Нямігі сілавікі разганяюць калону пратэстоўцаў

14:27

14:26

Праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа. ДАІ перакрылі для руху вуліцу Чырвоную, што злучае плошчу Якуба Коласа і вуліцу Машэрава

14:21

Сілавікі разбіваюць натоўп і гоняць людзей у адваротны бок. Людзі разбягаюцца ў бок плошчы Якуба Коласа

14:20

На рагу праспектаў Незалежнасці і Машэрава калона сустрэла бусы з ціхарамі крыкамі «Ганьба». Заўважана і вайсковая тэхніка.

14:16

На Нямізе ў раёне «Галерэі» сабралася каля 2 тысяч чалавек.

14:09

На праспекце Дзяржынскага знаходзіцца 10 бусаў без нумароў, каля пяці ваенных машын, спецназ, у форме ўнутраных войскаў — каля 50 чалавек. Праваахоўнікі гоняць людзей па праспекце ад цэнтра. Па словах відавочцаў, затрымалі больш за 20 чалавек — і мужчын, і жанчын. Сілавікі пакідаюць месца дыслакацыі, накіроўваюцца ў бок Нямігі, піша Tut.by.

14:05

Некалькі сотняў дэманстрантаў з воклічамі «Жыве Беларусь» рушылі па ходніках ад Нямігі ў бок Палацу спорту. Да іх далучаюцца іншыя людзі

14:02

Калона пратэстоўцаў ідзе па праспекце Незалежнасці з Якуба Коласа да плошчы Перамогі

13:40

Шматтысячную калону дэманстрантаў, якая ішла з Грушаўкі, спынілі і «рассейваюць» на падыходзе да плошчы Багушэвіча. Шмат АМАП, аўтазакаў. Ёсць затрыманні.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

13:25

На Грушаўцы да прысутных людзей пад’ехалі мікрааўтобусы, з якіх звычайна выбягаюць невядомыя ў балаклавах і сілай зацягваюць назад людзей. Людзі, якія сабраліся сталі ў сцепку, мікрааўтобусы праехалі крыху наперад. Пазней калона з бел-чырвона-белымі сцягамі высунулася ў бок цэнтра.

13:15

13:03

На Маякоўскага затрымалі трох чалавек, што ішлі з бел-чырвона-белым сцягам, піша Анлайнер

12:50

У раёне ГУМа сілавікі даглядаюць людзей з сумкамі і партфелямі

12:48

Да Палаца Незалежнасці сцягнулі бранятэхніку, піша ria.ru ў тэлеграм-канале

12:35

Кастрычніцкая плошча ачэплена людзьмі са зброяй.

Сёння не працуе зноў гандлёвы цэнтр «Замак» на праспекце Пераможцаў. У інфацэнтры не змаглі сказаць, адкрыецца ён сёння і а якой гадзіне.

11:45

Плошча Незалежнасці і Стэла таксама ачэпленыя. Праўда, Стэла пакуль без калючага дроту.

10:58

Раніца пачынаецца традыцыйна: са сцягвання спецтэхнікі ў цэнтр.

Спецтэхніка заўважаная ледзь не ва ўсіх канцах горада — у раёне трэцяй гарадской бальніцы ля стадыёна «Дынама», на вуліцы Машэрава, праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Таксама сілавікі ўжо пачалі агароджваць Кастрычніцкую плошчу

10:55


https://nashaniva.by/?c=ar&i=258921

Последние новости