haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

22.09.2020 17:04

491 просмотр

0 комментариев

«Якім садыстам трэба быць», — шматдзетныя маці зьвярнуліся да ўладаў Беларусі

Шматдзетныя маці запісалі відэазварот да людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, з заклікам спыніць ціск на бацькоў пры дапамозе пагрозаў забраць дзяцей. «Вы вырашылі забраць у нас самае дарагое, нашых дзяцей? Толькі за тое, што мы выказваем сваю пазыцыю?» — кажуць у звароце шматдзетныя маці.

Нядаўна начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генэральнай пракуратуры Аляксей Падвойскі заявіў, што за ўдзел непаўналетніх у масавых акцыях ім самім і іхным бацькам пагражае адміністрацыйная адказнасьць: ад штрафу аж да забіраньня дзяцей зь сям’і.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ня спыніцеся — вас пасадзяць, а дзяцей забяруць у дзіцячы дом». Вялікае інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай

У актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык забралі шасьцігадовага сына ў прытулак, якога ўдалося вярнуць дзякуючы вялікай хвалі салідарнасьці з актывісткай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Последние новости