haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

14.01.2021 18:18

287 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне колькасць пазітыўных аналізаў за тыдзень на COVID-19 паболела на 136 чалавек,а на самаізаляцыі стабільна 127

На 14 студзеня ў Гарадоцкім раёне было зафіксавана 1796 выпадкаў заражэння людзей каранавірусом. Гэта самы вялікі прырост за апошні месяц. Шпіталізавана ў Гарадку 45 чалавек.

Пры гэтым па інфармацыі мясцовага штаба па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі, вылечылі 1624 чалавека, г.зн. ў актыўнай фазе хвароба ў 172 пацыентаў. Тыдзень таму ў рэгіёне было 165 актыўных выпадкаў. Варта нагадаць, што месяцам раней колькасць актыўных выпадкаў была 262, а яшчэ раней — 245.

У амбулаторных умовах на самаізаляцыі ў Гарадоцкім раёне цяпер ад COVID-19 цяпер лечацца 127 чалавек , як тры тыдніі запар, а на стацыянары — 45 пацыента (+7).Нагадаем, што рэкордная колькасць на самаізаляцыі была 24 снежня — 223 чалавека, тады і шпіталізавана было 57 чалавек.

Такім чынам са снежня адбылося памяншэнне хворых, як на самаізаляцыі з 223 да 127 чалавек, так і шпіталізаваных ужо тры тыдні менш 50 чалавек. Гэта паводле даных раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам.

Л. Антонаў

Последние новости