haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

26.01.2021 16:16

365 просмотров

0 комментариев

«Выказвалі пратэст пад выглядам раздачы ежы бяздомным». У Менску асудзілі на 15 сутак 3 валянтэраў, якія дапамагалі бяздомным

Па 15 сутак атрымалі ад судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Менску валянтэры ініцыятывы «Вулічная мэдыцына» Карына Радчанка і Тацяна Лабаза, і столькі ж валянтэр ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» Арцемій Капітула. Справу валянтэркі Валерыі Туравай Партызанскі раённы суд адправіў на дапрацоўку. Прысуд яшчэ адной актывістцы «Ежы замест бомбаў», Маргарыце Новікавай, пакуль невядомы.

23 студзеня міліцыянты ў Міхайлаўскім сквэры, дзе традыцыйна па суботах раздаюць ежу бяздомным, затрымалі двух валянтэрак «Вулічнай мэдыцыны», 5 валянтэраў «Ежы замест бомбаў», і ,паводле валянтэркі Карыны Радчанка, некалькі бяздомных.

Валянтэры «Вулічнай мэдыцыны». Фота сакавіка 2020 году.

Яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу супраць дзейнай ўлады, даводзілі ў судзе сьведкі-міліцыянты Аляксандр Паўлаў і Аляксей Собалеў. Пры гэтым сьведкі прызналі, што ня чулі ад затрыманых палітычных лёзунгаў і ня бачылі ў іх незарэгістраванай сымболікі, а зьвесткі пра несанкцыянаваны мітынг атрымалі ад кіраўніцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Чаго каранавірусу баяцца, калі я спаў ля хворага на сухоты?» Як жывуць бяздомныя падчас пандэміі

"Падтрымалі пратэсты ў выглядзе кармленьня бамжоў«,- гэтак адзін са сьведкаў-міліцыянтаў вызначыў віну затрыманых. Пры гэтым сьведкі блыталіся ў паказаньнях адносна часу і месца затрыманьня валянтэраў. Сьведка Паўлаў патлумачыў тое, чаму забыўся пра падзеі двухдзённай даўніны тым, што «гэтак працуюць нэўроны ягонага мозгу».

Валянтэры «Вулічнай мэдыцыны» Карына Радчанка і Тацяна Лабаза не прызналі сябе вінаватымі і патлумачылі, што прыйшлі 23 студзеня ў Міхайлаўскі сквэр адмыслова ў час, калі там раздаюць ежу бяздомным, каб аказаць мэдычную дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. «Замяралі ціск, аглядалі траўмы, кансультавалі, раздавалі лекі і вітаміны, — згадала Тацяна Лабаза, якая выконвала працу асыстэнта і занатоўвала прозьвішчы людзей, якім была аказаная мэдычная дапамога.

Колькім людзям яны дапамаглі ў той дзень?

Паводле валянтэркі Карыны Радчанкі, якая стала працуе мэдсястрой у 3-м дзіцячым шпіталі і ўжо 2 гады займаецца валянтэрствам у «Вулічнай мэдыцыне», за гадзіну, праведзеную ў Міхайлаўскім сквэры 23 студзеня, яны гэтак агледзелі і дапамаглі «недзе 10 чалавекам».

«Але ў момант, калі нас затрымлівалі, ў сквэры акрамя мяне з асыстэнткай і аднаго бяздомнага я ўвогуле нікога ня бачыла. Затое нас прыйшлі затрымліваць недзе 30 міліцыянтаў», — згадала Карына Радчанка. Паводле яе, у Міхайлаўскім сквэры не было ніякага мітынгу і побач таксама ніхто не праводзіў палітычных акцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міліцыя разагнала акцыю ў Менску па раздачы ежы бяздомнікам

«Наша ініцыятыва па-за палітыкай і рэлігіяй. Гэтым яна мяне і прывабіла», — казала суду валянтэрка Тацяна Лабаза. Жанчына згадала, як яшчэ за некалькі дзён да затрыманьня спрачалася са сваякамі наконт таго, ці могуць ў Менску нізавошта затрымаць на вуліцы. «Мне ня верылася. І вось цяпер я бачу, што гэта так. А я ж была зусім апалітычным чалавекам, не падтрымлівала пратэстаў», — зазначыла валянтэрка сумным голасам.

Працэсы над затрыманымі ў Міхайлаўскім сквэры адбываліся праз скайп, затрыманыя ў гэтым часе былі ў ізалятары на Акрэсьціна. Адтуль было чуваць, як грымяць на калідоры нейкія вазкі ды як супрацоўнік кліча на допыт сьведку, які недзе затрымаўся.

Гэтак жа судзілі і актывіста ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» Арцемія Капітулу. Маладога чалавека затрымалі на выхадзе зь Міхайлаўскага сквэру каля 14.00, зусім ня ў той час, як пазначана ў міліцэйскім пратаколе, казаў валянтэр.

"Мы ўжо закончылі, бабулі і дзядулі наеліся, мы сабралі посуд і сыходзілі. Як каля аркі да нас падскочылі міліцыянты і затрымалі. Але ніякага мітынгу мы не праводзілі. Вы што? Гэта ж перашкаджае нашым мэтам«,- запэўніваў суд Арцемій Капітула.

Малады чалавек больш за 5 гадоў займаецца дапамогай бяздомным у ініцыятыве «Ежа замест бомбаў». На свае грошы актывісты купляюць і гатуюць ежу і потым раздаюць яе «тым хто ня мае свайго жытла і галодны». Калі суд пацікавіўся ў Арцемія Капітулы, ці ёсьць у яго хадайніцтвы, валянтэр спытаў толькі пра посуд, які застаўся ў сквэры ў выніку затрыманьня Але адказаць на пытаньне, што стала з талеркамі і рондалямі для бяздомных, суд ня змог — «не ўваходзіць у кампэтэнцыю».

Радыё Свабода

https://svabod1.azureedge.net/a/31068442.html


Последние новости