Аказалася, што прама на пераездзе ў аўтамабіля здарылася паломка. Кіроўца і яго жонка выйшлі з машыны. Пакуль жанчына шукала дапамогу ў пасёлку, мужчына заставаўся каля аўто.
У гэты час на закругленні чыгуначных шляхоў паказаўся грузавы цягнік. Машыніст не адразу заўважыў аўтамабіль. Нягледзячы на ўсе меры, пазбегнуць сутыкнення з бусам не ўдалося.
Пацярпелых няма.
Затрымка руху цягніка склала 3 гадзіны 34 хвіліны.
Л. Антонаў