haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.01.2023 11:11

788 просмотров

0 комментариев

Знішчаныя заводы па вытворчасці дронаў у Іране. Вайсковыя аб’екты былі атакаваныя ўначы

Уначы ў адказ на тэракты здзейсненыя удары па тэрыторыі Ірана.

У горадзе Ісфахан у Іране прагрымеў выбух у адным з цэнтраў вытворчасці боепрыпасаў мінабароны краіны. Папярэдне, яго атакавалі безпілотнікі.





Выданне Al Arabiya са спасылкай на ізраільскія СМІ паведаміла, што Ізраіль пачаў спецаперацыю ўнутры Ірана з мэтай знішчэння ваеннай прамысловасці Ірана, верагодна, на фоне нядаўніх тэрактаў у Іерусаліме. Пазней высветлілася, што гэтая заява не адпавядае рэчаіснасці. Гэтую фразу прэм’ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху сказаў на ўчарашнім пасяджэнні Кабінета міністраў, прысвечаным тэрактам у Іерусаліме і гаворка ішла аб барацьбе з завадатарамі ўнутры Ізраіля.

У іранскіх СМІ заявілі, што ў Хамадане раздаліся выбухі, а таксама знішчаны завод па вытворчасці дронаў у Тэбрызе, завод боепрыпасаў у Ісфахане і склад БК у Малардзе.

У Іране заявілі, што атака беспілотніка была скіравана на ваенны аб’ект. У Тэгеране і іншых гарадах таксама раздаліся выбухі і пачаліся пажары.

У мясцовых СМІ напісалі, што ў краіне ўзніклі непаладкі з інтэрнэтам. Таксама пішуць, што завод з «шахедамі» можа быць знішчаны, а бамбаванню падвергліся 5 іранскіх баз. У гарадах Ірана працавала сістэма СПА.

Апазіцыя Ірана заклікала адмяніць рэйсы на самалётах, бо ёсць верагоднасць, што КСІР могуць пачаць збіваць грамадзянскія самалёты ў адплату за ўдары па Іране.

СМІ Ірана апублікавалі кадры пажару на нафтаперапрацоўчым заводзе. Таксама з’явілася відэа землятрусу ў горадзе Хой, папярэдне, з-за выбуху.

У той жа час Ізраіль пачаў узмацняць войска і паліцыю, а таксама спрашчаць сістэму атрымання зброі. Афіцыйных заяў наконт атакі па Іране ўрад Ізраіля не даваў.
Фота ілюстрацыйнае

Последние новости