У сярэдзіне снежня мінулага года жанчына сабралася купіць абавязковы атрыбут надыходзячых свят. Зрабіць яна гэта вырашыла праз інстаграм. У выніку грамадзянка пазбавілася 96 руб., перавядучы іх «прадаўцу», але тавар так і не атрымала. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — махлярства. Пакуль каардынаты махляроў не выяўлены.
Відавочна, што пацярпелая жадала набыць штучную ялінку, а не ялінку з лесу. Лясныя прыгажуні традыцыйна прадаюцца на пераднавагодніх кірмашах, а таксама ў Гарадоцкім лясгасе і яго лясніцтвах.У гэтым годзе кошт ялінак быў ад 9 рублёў.
Штучныя жа ялінкі варта набываць праз афіцыйныя інтэнэт-крамы. Кошты там дэмакратычныя. А сёння завяршаецца сезон зніжак на штучныя ялінкі, калі танней магчыма купіць на 60% ад пераднавагодняга кошту.
Як людзі становяцца ахвярамі махляроў у Інстаграме чытайце тут: Жертвами мошенников в Instagram с начала года стали более тысячи белорусов (haradok.info)
Л. Антонаў