haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.03.2023 05:39

556 просмотров

0 комментариев

Замкнула зарадная прылада для тэлефона: у кватэры пажар, дзіця ў лякарні

Увечары 21-га сакавіка ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы Юбілейнай у аграгарадку Тулава Віцебскага раёна.


Фота з сайта МНС.

«Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ў пад’ездзе, — паведамляе МНС. — У кватэры пражывала сям’я з двума непаўналетнімі дзецьмі (хлопчык 2019 года нараджэння і дзяўчынка 2014 года нараджэння).

На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзілася толькі дзяўчынка: бацька быў на працы, маці з другім дзіцём — на прагулцы.

Вярнуўшыся дадому, жанчына выявіла ўзгаранне і вынесла дачку на свежае паветра. Бацька, які да гэтага часу вярнуўся дадому, адразу ж завёз яе ў бальніцу. Пасля агляду медыкамі дзяўчынка была шпіталізавана з дыягназам „атручэнне прадуктамі гарэння“.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, разглядаецца найболей верагодная версія ўзнікнення пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне зараднай прылады)».

Фота з сайта МНС.

Фота з сайта МНС.

Фота з сайта МНС.

Фото с

https://nv-online.info/zamknulo-zarjadnoe-ustrojstvo-dlja-telefona-v-kvartire-pozhar-rebenok-v-bolnice.html

Последние новости