haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

27.03.2023 21:03

836 просмотров

0 комментариев

Рака Гараджанка падтапіла 30 дамоў і 80 гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікам прыйшлося эвакуіраваць мясцовых жыхароў(відэа)

Вялікая вада прыходзіць у рэгіёны. У чатырох раёнах Віцебскай вобласці рэкі выйшлі з берагоў. Паведамленні аб падтапленнях прыходзяць з Гарадоцкага, Сенненскага, Шумілінскага і Лёзненскага раёнаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Там пад ваду пайшлі аўтамабільныя дарогі і масты. Арганізаваны рух па аб’язных маршрутах. Найбольш складаная сітуацыя ў Гарадку. Рака Гараджанка падтапіла 30 дамоў і 80 гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікам нават прыйшлося эвакуіраваць мясцовых жыхароў.

Віктар Праліч, карэспандэнт:

Мы зараз знаходзімся ў найбольш пацярпелым раёне Гарадка. Гэта 3-ці завулак Вакзальны. Вада тут паднялася ў рацэ Гараджанка больш чым на метр. З двух дамоў людзей прыйшлося высяляць. У тым ліку і шматдзетную сям’ю. Цяпер яны жывуць у родных.

У гэтым мікрараёне рака падтапіла 30 дамоў і 80 гаспадарчых пабудоў. Вялікая вада стала прыбываць сюды яшчэ ўвечары 24-га сакавіка. Мясцовыя такога ўзроўню вады відавочна не чакалі. Спачатку спрабавалі ратаваць мэблю самастойна. Пазней на дапамогу прыехалі супрацоўнікі МНС. Вось што расказаў гаспадар падтопленага дома.

Сяргей Панамароў, жыхар Гарадка:

Вада стала паднімацца з пятніцы, а ў суботу ўжо зайшла ў хату. Мы з супрацоўнікамі МНС дапамаглі падняць мэблю. У суботу паднялі, але яна ўсё роўна паднялася вышэй, а самі пайшлі жыць да мамы пакуль.

Цяпер вада пачынае сыходзіць. Узровень знізіўся на сантыметраў 15. Але вярнуцца ў свае дамы жыхары пакуль не могуць. У раёне працуе спецыяльная камісія па надзвычайных сітуацыях. Пытанні ўсё на кантролі ўлад.

Раман Колца, намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама:

Прыняты наступныя меры: закрыццё плаціны, у якую ідзе вада ад возера Коша. Гэта асноўны скід вады ў нашым напрамку. Таксама шэраг іншых гідратэхнічных мерапрыемстваў. У зоне падтаплення апынуліся чатыры вуліцы, гэта каля 30 дамоў. Быў арганізаваны падомавы абход. Перагаварылі з усім насельніцтвам, пры неабходнасці прапаноўвалі эвакуіравацца.

У Сенненкам, Лёзненскім і Шумілінскім раёнах, па паведамленні МНС, паводка падтапіла мясцовыя дарогі. Арганізаваны аб’язны маршрут. Там таксама сытуацыя пад кантролем.

https://ctv.by/novosti-vitebska-i-vitebskoy-oblasti/v-chetyryoh-rayonah-vitebskoy-oblasti-reki-vyshli-iz-beregov

Последние новости