haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

31.08.2015 17:55

2966 просмотров

0 комментариев

Дарожна-транспартнае здарэнне ў апошні дзень лета на скрыжаванні каля касцёла

31 жніўня пасля 8 раніцы ў Гарадку на скрыжыванні вуліц Вакзальная і Дыдышка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамашын: глыбоцкай BMW і гарадоцкага Citroen. Акрамя аўтамашын пашкоджана і агароджа.

У панядзелак раніцай адбылося ДТЗ на скрыжыванні вуліц Вакзальная і Дыдышка. Кіроўца BMW з Глыбокага выехаў з другаснай дарогі ад касцёла на галоўную – вул. Вакзальную і не прапусціў гарадоцкі Citroen. У выніку бакавога ўдару былі пашкоджаны аўтамашыны і агароджа, як тратуара, так і прыватнага дома.

Гарадоцкае ДАІ раніцаў устанаўлівала абставіны здарэння і віну кіроўцаў аўтамашын. Пацярпеўшых людзей у ДТЗ няма.

Гэтае ДТЗ вынік усталявання бетоннага агароджа каля касцёла па вул. Вакзальнай. Бетоннае агароджа абмяжоўвае поле зроку кіроўцаў, якія з другаснай дарогі па вул. Карла Маркса выязджаюць на Вакзальную перад або пасля касцёлу.

Верагоднасць ДТЗ моцна узрастае, калі па Вакзальнай кіроўца рухаецца з хуткасцю ў 65-70 км/г або вышэйшай.

Арганізатары дарожнага руху ў Гарадку абмежавалі хуткасць руху толькі на павароце па вул. Чырвонаармейскай 40 км/г, але не абмежавалі яго каля касцёла.

Дзеля памяншэння верагоднасці ДТЗ рух каля касцёла па Вакзальнай варта абмежаваць 40 км/г з самага пачатку ўсталявання бетоннага агароджа.

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости