haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

01.12.2015 08:08

1917 просмотров

0 комментариев

Ноччу са двара скралі матаблок

Перад поўначчу гаспадыня дома яшчэ аглядала матаблок, а раніцай яго не стала. Праваахоўнікі не здолелі адразу знайсці скрадзены матаблок.

Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС 27 лістапада ў 10г. 35 хв. у Гарадоцкі РАУС звярнулася непрацуючая жанчына 1965 нараджэння. Жанчына паведаміла, што ў перыяд з 23 гадзін 30 хвілін 26 лістапада да 10:00 27 лістападзе неўсталяваны злачынец са двара дома па месцы жыхарства здзейсніў крадзеж мотаблока. Нанесеная шкода склала 9 млн. рублёў.

Гарадоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК «Крадзёж», за якое прыдугледжаны розныя віды пакарання : ад грамадскіх прац да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Т. Гаражанка

Последние новости