haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

03.01.2016 08:28

1164 просмотра

0 комментариев

Кожны дзень у раёне адбывалася не менш двух сямейна-бытавых канфліктаў

Намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік распавёў аб сітуацыі з сямейна-бытавымі канфліктамі ў раёне, а таксама паведаміў аб узбуджэнні па ініцыятыве пракуратуры 16 крымінальных спраў па факту гвалту ў сям’і.

Намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік на сайце www.Gorodok-prokuror.alioshyn.com ў артыкуле «Баронячыся ад самых блізкіх» распавёў: «Хіба гэта не страшна, калі адзін член сям’і перыядычна падвяргаецца фізічнаму або псіхічнаму гвалту з боку іншага? І галоўная прычына сямейнага недабрабыту і гвалту ў побыце — злоўжыванне спіртнымі напоямі. І калі пакалочвае муж жонку ці наадварот гэта звычайна адбываецца ўтоена, бо вельмі рэдка яны ўчыняць скандалы на вачах навакольных. А ахвяры гвалту, не жадаючы выносіць смецце з хаты з фальшывага сораму, ня даючы агалосцы сямейныя драмы, аддаюць перавагу трыванню. Расперазаўшыяся гора-сем’яніны, адчуваючы сваю беспакаранасць, становяцца ўсё больш небяспечнымі і агрэсіўнымі, а ў сям’і паступова назапашваецца ўзаемная нецярпімасць, якая можа выліцца ў трагедыю. Гарадоцкі раён не выключэнне ў сумнай статыстыцы адміністрацыйных і нават крымінальных спраў, распачатых у сувязі з гвалтам у побыце.»

Толькі за 2014 год у раёне прыцягнута па арт. 9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання) — 255 грамадзян, па арт. 9.3 КаАП (за абразу) — 10, па арт. 17.1 (за дробнае хуліганства) — 472. Усяго за год — 737 спраў. Пераважная большасць гэтых правапарушальнікаў былі арганізатарамі сямейна-бытавых канфліктаў. Сямейныя дэбашыры панеслі пакаранне ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту да 15 сутак.

Не ўсе абышліся за рукапрыкладства так лёгка.

За сістэматычнае нанясенне пабояў (тры і больш разоў на працягу года), а таксама за прычыненне працяглай болю ці пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты часткай 1 артыкула 154 КК прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе арышту да 3 месяцаў, абмежавання волі або пазбаўлення волі да трох гадоў.

Сямейныя «дэбашыры» часцяком разлічваюць на сваю беспакаранасць, маўляў, жонка нічога не скажа, прамаўчыць, падмане знаёмых, адказваючы на пытанне — адкуль у яе сіняк ці парэз.

Разам з тым, падобныя факты не застаюцца без увагі пракуратуры Гарадоцкага раёна.

Крымінальна-працэсуальным заканадаўствам пракурору дадзена права ўзбуджаць крымінальныя справы па ст.ст. 153, 154 і 186 КК Рэспублікі Беларусь і пры адсутнасці заяў пацярпелых ад сямейнага гвалту.

За мінулы перыяд 2015 пракуратурай Гарадоцкага раёна распачата 16 адпаведных крымінальных спраў.

У сакавіку 2015 суд Гарадоцкага раёна вынес прысуд 38-гадоваму жыхару в. Пальмінка, які ўпершыню апынуўся на лаве падсудных, па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь за пагрозы забойствам жонцы. З улікам раскаяння ў зробленым яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь — 5.400.000 рублёў.

Максім Зіновік кажа: «Думаецца, што гэты прысуд паслужыць для яго добрым урокам на будучыню. Аднак і ахвярам варта не замыкацца ў сабе, а смялей шукаць абароны ў дзяржавы, бо пацярпелымі могуць апынуцца і іх безабаронныя дзеці.»

Л. Антонаў

Пераклад з расейскай мовы рэдакцыі сайта"

Последние новости