4 студзеня ў 04-33 паступіла паведамленне аб пажары дома ў в. Евіна Пальмінскага сельсавета Гарадоцкага раёна. У доме 6х8 м знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
1 cтудзеня ў 15-33 у цэнтр аператыўнага кіравання Талачынскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў в. Жукнева Валкавіцкага сельсавета.
Пасля прыбыцця да месца выкліку 2 АЦ ПАСП-12 г.п. Коханава Талачынскага РАНС назіралася задымленне і гарэнне даху жылога дома.
Гаспадар, 1956 г.н., жывёлавод ААТ «Жукнева» пражываў адзін. У 16.05 работнікамі МНС у складзе звяна ГДЗС на падлозе ў жылым пакоі знойдзены труп гаспадара. Разглядаецца версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнасць пры курэнні гаспадара.
У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены.
3 студзеня ў 10-00 ў цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў в. Чарады Стайскага сельсавета па вул. Лепельскай.
Пасля прыбыцця да месца выкліку 2-х АЦ ПАВЧ-1 Лепельскага РАНС назіралася адкрытае гарэнне даху, моцнае задымленне ў доме. У доме пражывае дачка гаспадыні, 1979 г.н., на момант пажару адсутнічала дома, з'ехала да маці ў г. Лепель.
У 10-13 звяном ГДЗС на другім паверсе на падлозе каля акна знойдзены труп былога мужа дачкі гаспадыні, які ў хаце не пражываў. Са слоў суседзяў па месцы жыхарства загінулы характарызаваўся адмоўна, злоўжываў спіртнымі напоямі, стаяў на ўліку ў РАУС, як асоба, якая злоўжывае спіртнымі напоямі. Разгляданая версія ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулага.
3 студзеня ў 04-22 у ЦАК Аршанскага ГРАНС паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў г. Оршы па 2-му зав. Будаўнічаму. Пасля прыбыцця да месца выкліку 2-х АЦ ПАВЧ-2 Аршанскага ГРАНС назіралася адкрытае гарэнне дома, адбылося абвальванне даху.
Са слоў гаспадара, зімой у хаце ніхто не пражываў. У 05-26 на падлозе ў пакоі дома знойдзены труп мужчыны, як мяркуецца з’яўляецца братам гаспадара. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулага.
3 студзеня ў 16-25 у цэнтр аператыўнага кіравання ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўлення МНС» ад суседа паступіла паведамленне аб пажары гаража ў г. Віцебску па вул. Яблыневая.
Пасля прыбыцця да месца выкліку 2 АЦ ПАВЧ-3 Віцебскага ГОЧС назіралася гарэнне ўнутры гаража.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС гаспадар, 1990 г.н. знаходзіўся на вуліцы. У выніку самастойнага тушэння атрымаў апёкі 1-3 ступені на плошчы 8%, кісцяў рук, твара, ніжніх канечнасцяў. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў Гуз «Віцебская абласная клінічная бальніца». Са слоў суседзяў спіртнымі напоямі не злоўжывае, на ўліку не стаіць.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў. У выніку пажару ў гаражы пашкоджана маёмасць, аўтамабіль «Вольва», закураны сцены.
А вось 1 студзеня шумілінскім ратавальнікам удалося выратаваць жыхара кватэры па вул. Афанасьева ў в. Слабада Сіроцінскага сельсавета Шумілінскага раёна.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 11-08 2-х АЦ ПАCЧ-1 Шумілінскага РАНС назіралася задымленне ў кватэры, размешчанай на першым паверсе васьмікватэрнага жылога дома.
Гаспадар, 1952 г.н., пенсіянер, пражывае адзін. На момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Работнікамі МНС у складзе звяна ГДЗС вынесены з задымленай зоны гаспадар, які знаходзіўся ў пярэднім пакоі на падлозе ў стане алкагольнага ап'янення. Не пацярпеў. Са слоў суседзяў вёў асацыяльны лад жыцця (злоўжываў спіртнымі напоямі, курыў).
У выніку пажару ў кватэры пашкоджаны 1 кв.метр полу. Прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні гаспадара.
Фота і інфармацыя з сайта: http://mchs.gov.by