Дзве мінулыя цёплыя зімы мусіць паспрыялі таму, што і на гэту зіму каля дзесяці пар качак засталіся на Гаражанцы каля плаціны. Менавіта ў гэтым месцы Гаражанка яшчэ не замерзла і вадаплавыючыя птушкі здабываюць корм у вадзе — сваёй стыхіі.
Шэрыя качкі-самкі і каляровыя качкі-самцы бавяць час каля плаціны, часам выбіраючыся на заснежаны лёд.
Надыходзячыя халады ставяць рубам пытанне аб выжыванні качак у цэнтры Гарадка. Мусіць эколагі павінна патурбавацца пра іх выжыванне ў халодны зімовы час.
Л. Антонаў, фота аўтара
Таксама чытайце:
Качкі аблюбавалі Гаражанку ў цэнтры Гарадка. Фотасесія