haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.01.2016 07:07

1799 просмотров

0 комментариев

Бацькі нясуць адказнасць, калі іх непаўналетнiя дзеці не дасягнулi ўзросту адміністрацыйнай адказнасці.

Гарадоцкая пракуратура паведаміла аб маці 13-гадовага хлопчыка, якая за мінулы перыяд 2015 года двойчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці па ч.ч. 1 і 2 арт. 9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь за наўмыснае прычыненне яе сынам у школе лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовага сапсавання здароўя вучняў.

Намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік на сайце www.Gorodok-prokuror.alioshyn.com паведаміў аб 13-гадовым вучні СШ № 2 г. Гарадка, які ў 2015 годзе двойчы нанёс цялесныя пашкоджанні вучаніцам і яго маці была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

У сакавіку 2015 года падлетак, знаходзячыся ў кабінеце № 204 ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Гарадка», нанёс адзін удар наском чаравіка па правай галёнцы непаўналетняй, 2001 года нараджэння. У выніку хуліганскіх паводзін вучаніцы былі прычынены цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх і не пацягнулі за сабой кароткачасовагасапсавання здароўя.

Таксама гэты ж вучань 1 красавіка, калі не прайшло і месяца пасля папярэдняга правапарушэння, каля 9г. 20 хвілін, знаходзячыся ў кабінеце № 312 ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка» прычыніў іншы непаўналетняй вучаніцы цялесныя пашкоджанні, не пацягнуўшыя за сабой кароткачасовага сапсавання здароўя.

У выніку правапарушэнняў сына маці хлопчыка за 2015 год двойчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці па ч.ч. 1 і 2 арт. 9.4 КаАП Рэспублікі Беларусь. Маці панесла адказнасць за здзяйсненне яе сынам, які не дасягнуў на момант здзяйснення правапарушэнняў ўзросту з якога надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. Вучань жа двойчы здзейсніў адміністрацыйныя правапарушэнні па арт. 9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь: наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовага сапсавання здароўя.

Намеснік пракурора раёна адзначае, што толькі аб’яднаўшы намаганні бацькоў, зацікаўленых органаў і педагагічных калектываў, магчыма зберагчы нашых дзяцей ад траўмаў і няшчасных выпадкаў.

Л. Антонаў

Последние новости