haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

15.02.2016 08:33

2064 просмотра

0 комментариев

Трагічны выпадак суботняй раніцай ў Гарадоцкім раёне са смяротным зыходам

13 лютага ў Гарадоцкім раёне каля в. Залучча адбылося ДТЗ, якое прывяло да смерці аднаго з удзельнікаў ДТЗ і траўмаў яшчэ 5 чалавек.

13 лютага ў 10-32 ў цэнтр кіравання Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам легкавога аўтамабіля. Паведамлялася, што кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся каля в. Залучча.

Фотаілюстрацыя да ДТЗ з сайта yarreg.ru.

У выніку аварыі загінуў 1 чалавек, 5 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Гарадоцкай райбальніцы. Работнікамі МНС выратаваны шляхам дэблакіравання адзін з пацярпелых і праводзіліся работы па дэблакіраванню загінулага.

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі: http://mchs.gov.by/rus/main/ministry/regional_management/vitebsk/

Последние новости