haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

10.03.2016 13:54

1983 просмотра

4 комментария

Аўтобус смяротна збіў чалавека ў Гарадоцкім раёне і ўцёк

Кіроўца аўтобуса здзейсніў смяротнае ДТЗ 5 сакавіка ў Гарадоцкім раёне і ўцёк з месца аварыі, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Беларусі Ганна Банадык.

Адбылася трагедыя позна ўвечары 5 сакавіка. Маладога чалавека з флікерамі збілі на 12-м кіламетры аўтадарогі Гарадок — Мяжа паблізу вёскі Новы Болецк. Пацярпеў 24-гадовы жыхар вёскі Обаль. З цяжкімі траўмамі яго шпіталізавалі ў рэанімацыю, але ў лекараў не атрымалася яго выратаваць. Не прыходзячы ў прытомнасць, хлопец памёр у ноч на 6 сакавіка.

Каб высветліць, хто наехаў на пешахода, інспектары ДАІ ўвялі план «Перахоп» у Віцебску і яшчэ пяці раёнах Віцебскай вобласці. Аказалася, што смяротнае ДТЗ здзейсніў 57-гадовы віцяблянін за рулём аўтобуса МАЗ. Мужчыну затрымалі, факт аварыі правяраецца.

Яшчэ адзін пешаход 8 сакавіка загінуў пад коламі грузавога Mercedes, за рулём якога быў 53-гадовага грамадзянін Расіі. Мужчына ехаў па крайняй правай паласе аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі ў бок Мінска. На 606-м км непадалёк ад вёскі Гичи Дубровенскага раёна, расіянін збіў 49-гадовага жыхара вёскі Енаполье Хоцімскага раёна, які пераходзіў праезную частку ў неналежным месцы. Вясковец загінуў. На ім не было флікераў.

Падрыхтавала Яна Багданава

sb.by

Последние новости