Экспертыза ўстанавіла: у відэароліках, выкладзеных на ўсеагульны агляд, утрымліваюцца элементы парнаграфіі. Чым скончыліся інтэрнэт-прыгоды дворніка дзіцячых ясляў-сада, распавёў намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Максім Зіновік:
— У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа. Яго абвінавачваюць у захоўванні з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання з дапамогай інтэрнэту матэрыялаў парнаграфічнага характару.
Абвінавачаны не жанаты, раней судзімы не быў. Сцвярджае, што часта запампоўваў у сяброў і незнаёмых яму карыстальнікаў разнастайныя «прыколы», смешныя фота і іншыя рэчы. Гэтыя відэаролікі гэтак жа ў каго-та скапіяваў. Хацеў, каб яго старонка была больш папулярнай.
Яму пагражае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Алена Бегунова