haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

01.07.2016 08:15

811 просмотров

0 комментариев

Праз тыдзень у Гарадоцкім раёне зноў ліквідавалі баепрыпасы

29 чэрвеня ў 13 гадзін супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК у ходзе аператыўных мерапрыемстваў у лясным масіве выяўлены і канфіскаваны баепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны

Паводле інфармацыі прэс службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у лясным масіве, што знаходзіцца ля в. Гуркі было выяўлена 21 ружэйная граната, граната Ф-1, граната М-24, 22 мінамётныя міны калібру 82 мм, мінамётная міна калібра 50 мм, 10 артылерыйскіх снарадаў калібру 45 мм і 7 процітанкавых мін ТМ-35 часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Баепрыпасы былі знішчаны СПГ в / ч 5524 УВ МУС. http://www.uvd.vitebsk.gov.by

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

У дзень пачатку вайны пад Гарадком ліквідавалі больш 100 артснарадаў: http://haradok.info

Последние новости