haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.07.2016 16:24

1138 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне затрымалі падводных паляўнічых, а таксама канфіскавалі пры збыце сеткі

На мінулым тыдні работнікамі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету на оз.Чарнова Гарадоцкага раёна затрыманыя двое грамадзянаў за здабычу рыбы забароненым спосабам, а таксама пры збыце канфіскавана 7 сетак і грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Інтэнсіўнае рыбалоўства, у тым ліку і падводнае паляванне, на возеры Чарнова абмежаваныя з-за пражывання ў ім шырокапалага рака, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. У парушальнікаў 26 чэрвеня канфіскавана 6 асобін шчупака, а таксама стрэльбы для падводнай палявання і іншы рыштунак, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

28 чэрвеня таксама работнікамі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці жыхар г. Гарадка, які ажыццяўляў збыт незаконных прылад лоўлі — сетак. Канфіскавана 7 сетак агульнай даўжынёй 191 метр.

Л. Антонаў

Последние новости