haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

24.07.2016 08:51

1270 просмотров

0 комментариев

У двух гарадоцкіх пенсіянерак злачынцы праз вокны ўчынілі крадзёж

За два дні ў Гарадоцкі РАУС звярнулася двое пенсіянерак з заявамі аб крадзяжы маёмасці з пранікненнем у іх дамы праз вакно.

Спачатку 85-гадовая пенсіянерка 20 ліпеня ў 14 гадзін 45 хвілін паведаміла дзяжурнаму па РАУС, што ў перыяд з 15-й гадзіне 19 ліпеня да 14 гадзін 20 ліпеня неўсталяваны злачынец, выставіўшы аконную раму, пракраўся ў яе дом. Пры гэтым злачынец здзейсніў крадзеж прадуктаў харчавання і грошай у суме 60 рублёў . Учыненая шкода склала 68,6 рублёў.

Потым 21 ліпеня ў 18 гадзін у Гарадоцкі РАУС звярнулася пенсіянерка 1953 года нараджэння. Пенсіянерка паведаміла, што ў перыяд з 10 па 21 ліпеня неўсталяваны злачынец праз незачыненае акно пранік у яго дачны дом. Пры гэтым быў учынены крадзеж спінінга і спіртных напояў. Шкода склала 100 рублёў.

Гарадоцкі аддзел Следчага камітэта па гэтых фактах узбудзіў дзве крымінальныя справы па ч. 2 арт. 205 КК — крадзёж з пранікненнем у жытло. Па гэтаму артыкулу існуе пакаранне у выглядзе выпраўленчых прац да двух гадоў, або арышт на тэрмін ад 3-х да 6-ці месяцаў, або абмежаванне свабоды да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін.

Т. Гаражанка

Паводле: uvd.vitebsk.gov.by

Последние новости