haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

03.08.2016 17:22

1320 просмотров

0 комментариев

Жудасная аварыя пад Полацкам: тры машыны згарэлі, шэсць чалавек, у тым ліку дзіця, пацярпелі

Аварыя з удзелам трох аўтамабіляў адбылася на трасе Р48 Лепель — Полацк — мяжа РФ 1 жніўня каля 23.00. У выніку тарана аўтамабіль на газе загарэўся.

ДТЗ адбылося паблізу вёскі Семянец 1 жніўня. Аўтамабіль Renault буксіраваў пры дапамозе троса Ford.

У гэты час са сустрэчнага кірунку выскачыла Audi і ўрэзалася ў Renault, — распавялі AUTO.TUT.BY абставіны ДТЗ у ДАІ Віцебскай вобласці. — Адзін з аўтамабіляў быў на газе, таму ад удару адбылося ўзгаранне.

У выніку вадзіцель «Аўдзі» і пасажыры, якія ехалі з ім 33-гадовы жыхар Белаазёрска Бярозаўскага раёна і 27-гадовы жыхар аграгарадка Яечкавічы Іванаўскага раёна, а таксама 48-гадовы кіроўца «Рэно» з в. Кардон Шумілінскага раёна і яго двое пасажыраў — 25-гадовая нявестка і 2-гадовы ўнук — змешчаны ў бальніцу з рознымі траўмамі і апёкамі.

Усяго ў выніку аварыі апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Паводле: http://nn.by

Последние новости