haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

29.09.2016 10:18

1117 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкія інспектары за два дні злавілі пяць віцебскіх браканьераў, якія здабылі каля 900 вузкапалых ракаў

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржінспекцыі супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету у выхадныя дні злавілі пяць браканьераў з г. Віцебска, якія нанеслі прыродзе шкоду ў памеры 1323 базавыя велічыні.

Работнікам Гарадоцкай міжраённай інспекцыі атрымалася ўсталяваць кола асоб, жыхароў Віцебска, якія незаконна здабывалі ракаў для далейшай іх рэалізацыі. Зараблялі гандляры ў Гарадоцкім раёне на воз.Лосвіда. Менавіта на ім 25 верасня інспектарам і атрымалася затрымаць траіх з іх. У момант затрымання ў браканьераў знаходзілася 339 асобін рака вузкапалага агульнай вагой 18,7 кілаграма і 13 ракаловак. Шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзі, ацанілі ў 508,5 базавых велічыні.

На наступны дзень у гэтым жа месцы інспектары затрымалі яшчэ двух жыхароў Віцебска, у арсенале якіх знаходзілася 21 ракалоўка. На гэты раз незаконны набытак склаўся з 543 ракаў агульнай вагой 21,7 кілаграма. Шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, ацанілі ў 814,5 базавых велічын.

Праваахоўнымі органамі вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальных спраў да кожнага з пяці браканьераў па ч.4 ст.281 КК Рэспублікі Беларусь. Паводле дадзенага артыкула жыхарам г. Віцебска пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Л. Антонаў

Інфармацыя і фота паводле: http://gosinspekciya.gov.by

Последние новости