haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

08.01.2017 10:07

1022 просмотра

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне гэтай марознай ноччу адбылося два пажары

Паводле даных прэс-службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС гэтай ноччу ў г.п. Езярышчы і в. Вялікія Стайкі адбылося два пажара без чалавечых ахвяр

7 студзеня на Ражство ў 20-12 паступіла паведамленне аб пажары дома ў г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна. У выніку пажару ў доме 7×12 м, які належыць грамадзяніну, 1981 г.н., работніку ТЦСО Гарадоцкага раёна знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

А 8 студзеня глыбокай ноччу ў 2-12 паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў в. Вялікія Стайкі Вайханскага с /с. У выніку пажару ў доме 6×9 м, які належыць грамадзянцы, 1958 г. н, пенсіянерцы, знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Нагадаем, што гэтай ноччу ў Віцебскай вобласці яшчэ два пажары ў Талачынскім і Віцебскім раёнах прывялі да двух чалавечых ахвяр. Усяго ў вобласці адбылося сем пажараў — пераважна ва ўсходніх раёнах вобласці.

Т. Гаражанка

Паводле: http://mchs.gov.by

Последние новости