haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.01.2017 09:37

1674 просмотра

0 комментариев

Паранены рысенок прыйшоў амаль у Гарадок. Цяпер яго ратуюць у віцебскім заапарку

Паранены і знясілены рысенок зайшоў у аграгарадок Верамеўка, які мяжуе з Гарадком. 10 студзеня яго выявіла ў сваім двары адна з мясцовых жыхарак. Жывёла з цяжкасцю перамяшчалася і жаласна мяўкала.

Работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прывезлі яго ў Віцебскі заапарк.

Спецыялісты выявілі ў 8-месячнай самкі рысі пералом задняй лапкі і абязводжванне. Ветурачы заапарка аднаўляюць яе арганізм. Жыве рысенок ў кабінеце ў дырэктара ўстановы Ірыны Арловай. Лясная котка патроху прыходзіць у сябе: рэагуе на людзей, ціха раве.

Відэа: Ганна Навумава, «Гарадоцкі веснік»

Фота ілюстратыўнае.

https://news.tut.by

Последние новости