haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

13.01.2017 10:04

817 просмотров

0 комментариев

Пяць жыхароў Віцебскай вобласці абвінавачваюць у незаконнай здабычы ракаў. З іх трое здабывалі ракаў у Гарадоцкім раёне

З матэрыяламі крымінальнай справы аб незаконнай рыбалцы знаёмяцца тры жыхары Віцебска, якіх абвінавачваюць у незаконнай лоўлі ракаў. 33-гадовы, 34-гадовы і 44-гадовы мужчыны ў верасні 2016 года рана раніцай прыехалі на возера Лосвіда ў Гарадоцкім раёне, захапіўшы з сабой дзве гумовыя надзіманыя лодкі.

Не маючы дазволу на здабычу і выкарыстоўваючы забароненыя прылады — 13 ракаловак, за некалькі гадзін мужчыны незаконна вылавілі 339 асобін вузкапалага рака вагой больш за 18,5 кг. Пры гэтым 158 асобнікаў з’яўляліся яйценосными самкамі. Шкоду навакольнаму асяроддзю ацанили — больш за 20 600 рублёў.

Калі рыбакі з уловам выйшлі на бераг, іх затрымалі супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Затрыманыя спрабавалі пазбавіцца ад часткі ўлову, але спецыялісты выявілі ўсіх здабытых імі ракаў. Гумовыя лодкі, ракалоўкі у ў іх канфіскавалі і прызналі рэчавымі доказамі.

Следчыя таксама наклалі арышт на маёмасць абвінавачаных на суму больш за 12 тысяч рублёў. У прыватнасці, арыштаваныя 2 аўтамабіля.

Упраўленне Следчага камітэта па рэгіёне таксама расследавала крымінальную справу ў дачыненні да двух жыхароў Лепельскага раёна, якія незаконна здабылі ракаў, паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Святлана Сахарава.

У верасні мінулага года 34-гадовы і 36-гадовы мужчыны днём прыехалі на возера Шчыбат ў 10 км ад Лепеля, каб лавіць ракаў. Для гэтага яны арандавалі драўляную лодку. У мужчын таксама меўся рыштунак для апускання пад ваду, але не было дазволу на здабычу водных жывёл.

Адзін з мужчын вылавіў рукамі 293 асобіны вузкапалага рака вагой больш за 13 кг. Сваю здабычу сябры прынеслі на бераг, дзе каля хаткі на лодкавай станцыі ў вёсцы Бароўка іх затрымалі супрацоўнікі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Шкода прыродзе склала больш за 9 тысяч рублёў.

Следчыя прад’явілі ім абвінавачанне за незаконную здабычу іншых водных жывёл, без належнага на тое дазволу, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Мужчыны знаходзяцца пад падпіскай пра не выездз. Крымінальная справа перадалі пракурору для накіравання ў суд.

https://news.tut.by

Последние новости